Робэрт Шон Леанард | |
Robert Sean Leonard | |
Дата нараджэньня | 28 лютага 1969 (55 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Ўэстўуд, Нью-Джэрзі, ЗША |
Грамадзянства | ЗША |
Месца вучобы | |
Занятак | актор |
Гады дзейнасьці | 1988 — дагэтуль |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000494 |
Робэрт Шон Леанард (па-ангельску: Robert Sean Leonard; 28 лютага 1969, Ўэстўуд, Нью-Джэрзі, ЗША) — амэрыканскі актор, вядомы па сваёй ролі доктара Джэймза Ўілсана ў тэлесэрыяле «Доктар Гаўс».
Робэрт нарадзіўся ва Ўэстўудзе, Нью-Джэрзі. Сын няні Джойс Пітэрсэн і настаўніка гішпанскай мовы Говарда Леанарда[1][2]. Ён вырас у горадзе Рыджўуд, дзе ён вучыўся ў Рыджўудзкай вышэйшай школе да пераходу ў Фордгэнмскі ўнівэрсытэт, а пазьней у Калюмбійскі ўнівэрсытэт[3]. Робэрт узяў імя свайго брата Шона для Гільдыі кінаактораў ЗША, таму што яго імя супадала зь імем іншага актора[4].
Іграе на сцэне з 12 гадоў. Удзельнічаў у шматлікіх брадвэйскіх пастаноўках.
У 2001 годзе Леанард атрымаў прэстыжную амэрыканскую тэатральную прэмію «Тоні» за ролю ў спэктаклі паводле п’есы Тома Стопарда «Вынаходніцтва каханьня» (па-ангельску: The Invention of Love).
Леанард сябруе з Г’ю Лоры, выканаўцам галоўнай ролі ў сэрыяле «Доктар Гаўс»[5], і з акторам Ітанам Гоўкам, зь якім яны разам здымаліся ў фільме «Таварыства мёртвых паэтаў», а пасьля заснавалі тэатральную кампанію Malaparte. Леанард таксама даўні сябар Джэймза Ўотэрстана, Стыва Зана і Фрэнка Ўэйлі[6].
У жніўні 2008 году Леанард ажаніўся з Габрыелай Салік, якая прафэсійна займаецца конным спортам.
Гэта — накід артыкула пра актора альбо акторку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |