Рубін Казань

Рубін
Заснаваны 1958
Горад Казань, Расея
Стадыён Казань-Арэна
Умяшчальнасьць: 45 379
Прэзыдэнт Радзік Шайміеў[d]
Кіраўнік Татарстан
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 8 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Рубі́н» (па-расейску: Рубин Казань, па-татарску: Рубин Казан) — расейскі футбольны клюб з гораду Казані. Заснаваны ў 1958 годзе, але не афіцыйна клюб вядзе сваю гісторыю з 1936 году. Двухразовы чэмпіён Расеі (2008, 2009), двухразовы ўладальнік Супэркубка Расеі (2010, 2012), уладальнік Кубка Расеі (2012) і Кубка Садружнасьці (2010). У найвышэйшым дывізіёне гуляе з 2003 году. Адразу ж пасьля выхаду ў найвышэйшы дывізіён клюб заваяваў бронзавыя мэдалі, а ў 2008 годзе, да свайго 50-гадовага юбілею, стаў чэмпіёнам за 3 туры да заканчэньня чэмпіянату.

У 2008 годзе «Рубін» усталяваў рэкорд чэмпіянатаў Расеі, атрымаўшы сем перамог у першых сямі турах. Папярэдні рэкард належыў маскоўскаму «Дынама». У 2009 годзе клюб быў прызнаны найлепшай камандаў сэзону паводле вэрсіі Расейскага футбольнага зьвязу[2].

Цяперашняя каманда была створана на базе завода імя Гарбунова. Назва каманды ў сілу таго, што яна ўяўляла сабой калектыў ад абароннага прадпрыемства, якое мела патрэбу ў пэўным рэжыме сакрэтнасьці, стала зьмяняліся на Каманда Ленінскага раёну, «Крылы Саветаў», «Іскра», «Рубін». З 1948 году ўдзельнічала ў чэмпіянаце РСФСР. Лідэрамі каманды ў канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў былі Віктар Байкоў, Арам Мусаілаў, Рыгор Рунянкоў, Іван Ноктыкаў, Канстанцін Сундатаў. У пэрыяд з 1948 па 1957 гады завадчане тры разы займалі 3-е й 6 разоў 2-е месца ў Паволскай зоне першынства РСФСР. У 1956 годзе каманда прабілася ў фінальную стадыю, якая праводзілася ў Грозным, заняла ў гэтым турніры 9-е месца з 13-ці камандаў.

Росквіт эпохі Сенцяброва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1958 годзе ў Казані ўпершыню зьявілася каманда майстроў. Гэта зьвязана з пасьпяховым выступленьнем каманды завода імя Гарбунова ў чэмпіянаце РСФСР. Клюб атрымаў назву «Іскра» й апынуўся ў першай зоне першынства РСФСР клясы «Б». Дэбютны матч казанцы гулялі супраць хэрсонскага «Спартаку». Гэты матч скончыўся паразай зь лікам 2:4. Сэзон каманда завяршыла на 14-м месцы. У сэзоне 1959 году каманду ўзначаліў Мікалай Сенцяброў, які кіраваў камандай наступныя 12 гадоў. Да «Іскры» Мікалай трэніраваў іванаўскі «Тэкстыльшчык». Паводле вынікаў сэзону казанская каманда заняла 5-е месца, што на 9 пазыцыяў вышэй за мінулагодні вынік. Сэзон 1960 году аказаўся больш пасьпяховым. Паводле вынікаў першага кола каманда пацярпела толькі адну паразу, аднак другое кола спаборніцтва апынулася больш складанай. Паводле вынікаў сэзону казанцы апынуліся на 4-м месцы. У жніўні 1960 году адбылося адкрыцьцё стадыёна «Цэнтральны», а 21 жніўня быў згуляны дэбютны матч на новай арэне ў якім «Іскра» перамагла «Мэталюрг» зь лікам 2:1. Пачатак сэзону 1961 году нагадваў мінулы сэзон. Каманда зноўку пасьпяхова згуляла ў першым коле й няўдала ў другім. У сэзонах 1962 і 1963 гадоў «Іскра» займала 3-е месца, што не давала пэрспэктываў на павышэньне. Але ўвесь гэты час ішла праца па стварэньні магутнай каманды. У сэзоне 1964 году каманда ўзмацнілася маладымі гульцамі зь першынства гораду. Пачатак сэзону, у адрозьненьне ад мінулых сэзонаў, выдаўся ня вельмі пасьпяховым, але ў канцы чэмпіянату каманда выдала 15-матчавую беспаразную сэрыю й скончыла сэзон на 2-м месцы, што дало магчымасьць працягнуць барацьбу за месца ў чэмпіянаце рангам вышэй. У міжсэзоньне клюб змяніў назву. Кіраўніцтва прапанавала зьмяніць яго на больш прыгожае й гучнае «Рубін». У канцы сэзону, у матчы супраць саратаўскага «Сокалу», «Рубін» забясьпечыў сабе месца ў лізе «А».

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Расеі Аб Ягор Цесьленка 2001
5 Сьцяг Узбэкістана Аб Рустам Ашурматаў 1996
6 Сьцяг Армэніі ПА Угачукву Іву 1999
7 Сьцяг Аўстрыі ПА Аляксандар Юкіч 2000
8 Сьцяг Сэрбіі ПА Богдан Ёчыч 2001
9 Сьцяг Расеі Нап Аляксандар Ламавіцкі 1998
10 Сьцяг Альбаніі Нап Мірлінд Даку 1998
11 Сьцяг Ірану Нап Касра Тагэры 2006
15 Сьцяг Чарнагорыі Аб Ігар Вуячыч (капітан) 1994
18 Сьцяг Расеі ПА Марат Апшацаў 2001
19 Сьцяг Расеі ПА Алег Іваноў 1986
20 Сьцяг Ганы Нап Джоэл Фамэе 1997
21 Сьцяг Расеі ПА Аляксандар Зотаў 1990
22 Сьцяг Харватыі ПА Вэлдын Ходжа 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Расеі ПА Руслан Бязрукаў 2002
24 Сьцяг Сэрбіі Нап Нікала Чуміч 1998
25 Сьцяг Расеі Бр Артур Нігматулін 1991
27 Сьцяг Расеі Аб Аляксей Грыцаенка 1995
30 Сьцяг Аргентыны ПА Валентын Вада 1996
33 Сьцяг Узбэкістана ПА Умаралі Рахманаліеў 2003
38 Сьцяг Расеі Бр Яўген Ставер 1998
51 Сьцяг Расеі Аб Ільля Ражкоў 2005
56 Сьцяг Расеі Нап Лянар Фатахаў 2003
70 Сьцяг Расеі Аб Дзьмітры Кабутаў 1992
71 Сьцяг Расеі Аб Канстанцін Ніжагародаў 2002
77 Сьцяг Расеі Нап Данііл Кузьняцоў 2003
90 Сьцяг Альбаніі Нап Марвін Чуні 2001
99 Сьцяг Аўстрыі Нап Дардан Шабангаджай 2001

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]