Рукойні лац. Rukojni | |
лет. Rukainiai | |
Касьцёл | |
Першыя згадкі: | 1435 |
Краіна: | Летува |
Павет: | Віленскі |
Раён: | Віленскі |
Насельніцтва: | 770 чал. (2011) |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Паштовы індэкс: | LT-13016 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°36′50″ пн. ш. 25°30′29″ у. д. / 54.61389° пн. ш. 25.50806° у. д.Каардынаты: 54°36′50″ пн. ш. 25°30′29″ у. д. / 54.61389° пн. ш. 25.50806° у. д. |
Рукойні | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Рукойні (лет. Rukainiai) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Рукойні. Цэнтар староства Віленскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 770 чалавек. Знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад Вільні.
Рукойні — мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XIX ст.
Першы пісьмовы ўпамін пра Рукойні датуецца 1435 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1538 годзе ў Рукойнях збудавалі касьцёл.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Рукойні апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 26 будынкаў, на 1866 год — 25.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Рукойні занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рукойні абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве.
|