Самі Хэдыра | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 красавіка 1987[1][2] (37 гадоў) | |
Рост | 189 см[4] | |
Вага | 90 кг[4] | |
Пазыцыя | цэнтральны паўабаронца, паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2007 2007—2010 2010—2015 2015—2021 2021 |
Штутгарт II Штутгарт Рэал Мадрыд Ювэнтус Гэрта |
22 (1) 98 (14) 102 (6) 99 (21) 9 (0) |
Зборныя | ||
2009—2018 | Нямеччына | 77 (7) |
Самі Хэдыра (па-нямецку: Sami Khedira; нарадзіўся 4 красавіка 1987 году, Штутгарт, ФРН) — былы нямецкі футбаліст туніскага паходжаньня, паўабаронца. За часам сваёй кар’еры прыцягваўся да матчаў нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Чэмпіён сьвету 2014 году.
Дэбютаваў у Бундэсьлізе 1 кастрычніка 2006 году ў матчы супраць «Гэрты». 29 студзеня 2007 году падпісаў кантракт са «Штутгартам» да чэрвеня 2009 году. 9 ліпеня 2008 году падоўжыў кантракт да лета 2011 году. У клюбе пасьпяхова гуляў на пазыцыі апорнага паўабаронцы, некаторы час быў віцэ-капітанам каманды.
Летам 2010 году перайшоў у мадрыдзкі «Рэал». Сума трансфэру склала 12 млн эўра. 21 красавіка 2012 году забіў гол у браму «Барсэлёны», у тым матчы «Рэал» перамог зь лікам 2:1, яшчэ адзін гол правёў лідэр «Рэалу» Крыштыяну Раналду.
У зборнай Нямеччыне дэбютаваў 5 верасьня 2009 году ў таварыскім матчы супраць зборнай ПАР. З-за шматлікіх траўмаў асноўных гульцоў зборнай Самі трапіў у заяўку на чэмпіянат сьвету 2010 году. На самім мундыялі ён правёў усе 7 матчаў сваёй зборнай, удастоіўшыся пры гэтым, разам з Бастыянам Швайнштайгерам, зь якім гуляў у паўабароне, пахвалы за выдатную гульню ў цэнтры поля. У матчы за 3-е месца адзначыўся пераможным голам у браму зборнай Уругваю.
«Штутугарт»:
«Рэал»:
«Ювэнтус»:
Нямеччына: