Сацыял-дэмакратычная партыя Харватыі | |
па-харвацку: Socijaldemokratska partija Hrvatske | |
![]() | |
Заснавальнік | Івіца Рачан[d] |
---|---|
Дата заснаваньня | 3 лістапада 1990 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | сацыял-дэмакратыя[d], праэўрапеізм[d], трэці шлях[d], антыфашызм[d] і атлянтызм[d] |
Колькасьць | 35 738[1] |
Афіцыйны сайт | sdp.hr (харв.) |
Сацыял-дэмакратычная партыя Харватыі (па-харвацку: Socijaldemokratska partija Hrvatske) — сацыял-дэмакратычная[2][3] палітычная партыя Харватыі. СДП лічыцца антыфашысцкай, прагрэсіўнай[4] і моцна праэўрапейскай[2]. Яна была ўтвораная ў 1990 годзе ў якасьці правапераемніцы Саюза камуністаў Харватыі, якая была харвацкім аддзелам Саюза камуністаў Югаславіі. Гэтая партыя ў сацыялістычныя часы кіравала Харватыяй, якая была часткай Сацыялістычнай Фэдэратыўнай Рэспублікі Югаславія з часоў Другой сусьветнай вайны[5][6].
Партыя ўпершыню здабыла перамогу ў выбарах у 2000 годзе і сфармавала кааліцыйны ўрад на чале зь Івіцам Рачанам. Па паразе на ўсеагульных выбарах 2003 году партыя восем гадоў заставалася ў апазыцыі. На парлямэнцкіх выбарах 2011 году СДП атрымала 61 месцаў з 151 магчымых у Сабары і здолела сфармаваць 12-ы ўрад Харватыі пад кіраўніцтвам Зорана Міланавіча з партнэрамі па кааліцыі. Пазьней партыя вярнулася ў апазыцыю, пры гэтым колішні сябра партыі Іва Ёсіпавіч займаў пасаду прэзыдэнта Харватыі з 2010 па 2015 гады.
СДП ёсьць партнэрам Партыі эўрапейскіх сацыялістаў, Прагрэсіўнага альянсу сацыялістаў і дэмакратаў, Прагрэсіўнага альянсу і Сацыялістычнага інтэрнацыяналу.