Свэн Шыплёк

Свэн Шыплёк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 лістапада 1988(1988-11-08)[1] (36 гадоў)
Рост 185 см
Вага 79 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2008
2008—2011
2010—2011
2011—2015
2015—2018
2016—2017
2018—2021
2021—2023
Ройтлінген-05
Штутгарт II
Штутгарт
Гофэнгайм
Гамбург
Дармштат-98 (арэнда)
Армінія
Штутгарт II
19 (8)
89 (31)
12 (1)
86 (17)
30 (0)
23 (2)
44 (2)
28 (3)

Свэн Шыплёк (па-нямецку: Sven Schipplock; нарадзіўся 8 лістапада 1988 году, Ройтлінген, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, нападнік.

У 2007 годзе Свэн скончыў юнацкую каманду клюбу «Ройтлінген-05» і стаў гульцом асноўнай каманды, падпісаўшы зь ёй свой ​​першы прафэсійны кантракт. Дэбют у дарослым футболе адбыўся 28 ліпеня 2007 году ў госьцевым паядынку першага туру Паўднёвай Рэгіяналлігі супраць «Баварыі-2», які скончыўся нулявой нічыёй.

З 2008 году гуляў за клюб «Штутгарт», у асноўным праводзячы матчы за другую каманду клюбу. У асноўнай камандзе дэбютаваў 22 студзеня 2011 году, выйшаўшы ў стартавым складзе ў выязной гульні супраць дортмундзкай «Барусіі».

9 траўня 2011 году падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам «Гофэнгайм»[2][3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]