Северскаданецк | |||||
укр. Сіверськодонецьк | |||||
![]() | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1934 | ||||
Места з: | 1958 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Луганская | ||||
Раён: | Северскаданецкі | ||||
Тэрытарыяльная грамада: | Севераданецкая меская грамада | ||||
Мэр: | Аляксей Харчанка | ||||
Плошча: | 42,1 км² | ||||
Вышыня: | 51 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | ▼ 103 479 чал. (2019)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 2457,93 чал./км² (2019) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы – 59%, расейцы – 38.7%, беларусы – 0.6%, іншыя – 1.7% | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 6452 (645) | ||||
Паштовыя індэксы: | 93400—93480 | ||||
КОАТУУ: | 4412900000 | ||||
Нумарны знак: | BB, НВ / 13 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°56′53″ пн. ш. 38°29′36″ у. д. / 48.94806° пн. ш. 38.49333° у. д.Каардынаты: 48°56′53″ пн. ш. 38°29′36″ у. д. / 48.94806° пн. ш. 38.49333° у. д. | ||||
Северскаданецк на мапе Ўкраіны ![]() ![]() Северскаданецк | |||||
![]() | |||||
http://www.sed-rada.gov.ua/ |
Северскаданецк[2] (па-ўкраінску: Сіверськодонецьк), да 2024 году Севераданецк (па-ўкраінску: Сєвєродонецьк) — места на ўсходзе Украіны ў Луганскай вобласьці, адміністратыўны цэнтар аднайменнай грамады ды аднайменнага раёну. Адно з найважнейшых прамысловых мест Данбасу, цэнтар хімічнай прамысловасьці Украіны.
Разьмешчанае на Данбасе паміж рэкамі Северскі Данец і Баравая, ўваходзіць да складу Северскаданецка-Лісічанскай аґлямэрацыі.
Севераданецк быў заснаваны ў 1934 року ў межах места Лісічанск у зьвязку з будаўніцтвам Лісічанскага хімічнага камбінату і першапачаткова зваўся Лісхімстрой[3].
Ад ракі Северскі Данец (па-ўкраінску: Сіверський Донець), якая ў XIX і да сярэдзіны XX стагодзьдзя мела назву рас. Сѣверный Донецъ (пазьней рас. Северный Донец)[4], места атрымала расейскую назву Северодонецк.
Украінская назва мае досыць заблытаную гісторыю. У Загадзе Прэзыдыюму Вярхоўнай Рады Ўкраінскай ССР ад 27 студзеня 1950 року «Пра перайменаваньне пасёлка мескага тыпу Лісхімстрой Лісічанскага раёну Варашылаўградзкай вобласьці» назва места была пазначаная як Сєвєродонецьк. Аднак такое напісаньне ва ўкраінскай мове памылковае, і ў шматлікіх крыніцах (слоўніках, мапах і афіцыйных дакумэнтах) замацавалася выпраўленае напісаньне, аднак яно не было афіцыйна прынятае.
Згодна зь § 108 дзейнага правапісу[5] назва места павінна гучаць як Сіверськодонецьк, што адпавядае этымалёгіі (ад украінскай назвы ракі укр. Сіверський Донець). Гэтая назва ўвайшла ў энцыкляпэдыі і даведнікі савецкіх часоў («Савецкая энцыкляпэдыя гісторыі Ўкраіны» ды інш.), а таксама ў Энцыкляпэдыю ўкраіназнаўства. У сучасных друкаваных выданьнях сустракаецца таксама варыянты Сіверодонецьк[6], Сєверодонецьк.
У самім месьце да сярэдзіны 1990-х пераважна выкарыстоўвалася напісаньне Сєверодонецьк, хоць сустракаліся Северодонецьк і Сєвєродонецьк. У 1995 року быў зацьверджаны герб места, на якім назва напісана як Сєвєродонецьк. Пасьля гэтага пачаў шырока выкарыстоўвацца менавіта такі варыянт. 11 красавіка 2008 року ў «Ведамасьцях Вярхоўнай Рады Ўкраіны» было апублікаванае пацьверджаньне першаснай афіцыйнай формы назвы, прынятай Прэзыдыюмам Вярхоўнай Рады Ўкраінскай ССР 27 студзеня 1950. Адгэтуль места ў афіцыйных дакумэнтах называецца Сєвєродонецьк.
Пад час прэзыдэнцкай кампаніі 28 лістапада 2004 року ў Северскаданецку адбыўся сход прадстаўнікоў мясцовага самакіраваньня(uk), арганізаваны Партыяй рэгіёнаў. Сярод іншага дэлегаты вылучылі ідэю аддзяленьня ўсходніх і паўднёвых рэгіёнаў у асобнае дзяржаўнае ўтварэньне ў адказ на Аранжавую рэвалюцыю. Праект атрымаў у народзе глумліва-зьневажальную назву-абрэвіятуру «Паўднёва-Ўсходняя Ўкраінская Аўтаномная Рэспубліка». Пазьней тагачасны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Януковіч адмовіўся ад ідэі і публічна выказаў падтрымку саборнасьці Ўкраіны.
Увесну 2014 году Северскаданецк апынуўся ў зоне дзеяньня сэпаратысцкіх баевікоў і расейскіх наймітаў на ўсходзе Ўкраіны, у выніку чаго гэты горад, а таксама іншыя часткі поўдня й цэнтру Луганскае вобласьці быў захоплены баевікамі самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі. Горад стаў адным з найбольш паўночных раёнаў, кантраляваных баевікамі, але станам на 22 ліпеня гэтага ж году ў горадзе быў адноўлены канстытуцыйны лад Украіны ў рамках антытэрарыстычнай апэрацыі ў вобласьці[7].
19 верасьня 2024 году Вярхоўная Рада Ўкраіны пераіменавала места Севераданецк на Северскаданецк у межах дэрусыфікацыі.[2]
1939 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2017 |
---|---|---|---|---|---|---|
5240 | 33 180 | 90 036 | 113 041 | 131 376 | 119 940 | 106 188 |
Севераданецк — цэнтар хімічнай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Севераданецку |
---|
|
Севераданецк мае даволі разгалінаванае транспартнае злучэньне зь іншымі местамі Ўкраіны: аэрапорт, чыгунка, міжгароднія аўтобусы. У самім месьце дзейнічае разгалінаваная сетка ўнутры — і прымескіх транспартных маршрутаў тралейбусаў, аўтобусаў, маршрутных таксі.
ВНУ: Інстытут падвышэньня кваліфікацыі, падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў (з 1967), Севераданецкая філія Міжрэгіянальнай акадэміі кіраваньня пэрсаналам (з 1997), Севераданецкі тэхналягічны інстытут, Севераданецкая філія Кіеўскага эканамічнага інстытуту мэнэджмэнту.
Чатыры ПТВ, вышэйшая прафэсійная вучэльня, музычная вучэльня, хіміка-мэханічны тэхнікум.
20 сярэдніх школаў, дзіцячыя мастацкая і 2 музычныя школы, гуманітарна-эстэтычная гімназія, 3 профільныя ліцэі, 16 дашкольных установаў.
Футбольны клюб «Хімік». Жаночыя валейбольны клюб «Севераданчанка» — адна з наймацнейшых камандаў жаночага чэмпіянату, чэмпіён 2009 року.
Дзейнічае лядовы палац.