Соф’я Сапега | |
Дата нараджэньня | 10 лютага 1998[1] (26 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | студэнтка, палітычны вязень, юрыстка |
Соф’я Андрэеўна Сапега (нар. 10 лютага 1998, Уладзівасток, Расея) — грамадзянка Расеі, якая стала палітычнай зьняволенай па затрыманьні супрацоўнікамі ГУБАЗіКу падчас захопу самалёту Boeing 737 у Менску 23 траўня 2021 году разам з Раманам Пратасевічам[3].
Сапезе высоўвалі некалькі абвінавачаньняў, у тым ліку ў арганізацыі масавых хваляваньняў[4].
Яе бацькі — Андрэй Сапега і Ганна Дудзіч, сястра — сьпявачка Ева Стар. Ва ўзросьце васьмі гадоў Соф’я пераехала разам з маці ў Беларусь, у горад Пінск, але засталася грамадзянкай Расеі. У 2015 годзе яна скончыла школу ў Менску і паступіла ў Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільні, дзе вучылася па спэцыяльнасьці «Эўрапейскае права і права Эўрапейскага зьвязу», пазьней праходзіла практыку на тэлеканале «Белсат». Напрыканцы 2020 году пачатку сустракацца зь беларускім журналістам і палітычным актывістам Раманам Пратасевічам, заснавальнікам тэлеграм-каналу NEXTA, які быў прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.
Соф’я Сапега ляцела 23 траўня 2021 году разам са сваім хлопцам Раманам Пратасевічам з адпачынку дадому. Самалёт Ryanair, які рухаўся маршрутам Атэны — Вільня, нечакана пасадзілі ў Менску, абаіх маладых людзей затрымалі. Сапегу вінавацяць у дзеяньнях, якія яна нібыта зрабіла ў жніўні-верасьні 2020 году. Яна затрыманая на 2 месяцы.
26 траўня 2021 году сумеснаю заяваю васьмі арганізацыяў, у тым ліку «Вясны», Беларускага Хэльсынскага камітэту, прызнана палітычнаю зьняволенаю[5][6].
Беларусь не аддасьць Сапегу Расеі, судзіць яе будуць у Беларусі, заявіў Аляксандар Лукашэнка[7]. Расейскі консул наведаў яе толькі аднойчы.
2 чэрвеня 2021 году шэфства над палітычнай зьняволенаю ўзяла Гэлен Б’ёрклюнд, дэпутатка Рыксдагу[8][9].
14 чэрвеня 2021 году суд Партызанскага раёну Менску ў закрытым рэжыме адхіліў скаргу Сапегі на яе затрыманьне[10]. 16 чэрвеня бацька Софʼі Сапегі зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб літасьці да ягонай дачкі і папрасіў губэрнатара Прыморскага краю Расеі, куды зьбіраўся зь візытам Лукашэнка, арганізаваць сустрэчу зь ім. «Магчыма, мне ўдасца пераканаць яго памілаваць маю дачку», — сказаў Андрэй Сапега. «Не ламайце ёй лёс. Яна проста маленькая дзяўчынка, якая толькі пачынае жыць», — заклікаў ён[11].
6 чэрвеня 2023 году А. Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаваньні Софʼі Сапегі. 7 чэрвеня яе перадалі з папраўчай калёніі ў Гомлі дэлегацыі Прыморскага краю Расеі, якую ўзначальваў губэрнатар Алег Кажамяка, што зьвярнуўся да А. Лукашэнкі наконт памілаваньня[12].