Аэрапорт Стакгольм-Скаўста (па-швэдзку: Stockholm-Skavsta flygplats, па-ангельску: Stockholm-Skavsta Airport) — міжнародны аэрапорт побач з горадам Нючэпінг, Швэцыя, у 106 км на паўднёвы захад ад цэнтральнай чыгуначнай станцыі Стакгольму. Абслугоўвае лёў-кост і грузавыя авіякампаніі. Стакгольм-Скаўста — трэці паводле пасажыраабароту аэрапорт Швэцыі (пасьля Арлянды й Ляндвэтэру). Яго пасажырапаток склаў у 2011 годзе 2 581 639 чалавек.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |