Сыльвэстар Жукоўскі Сильвестр Константинович Жуковский | |
31 сьнежня 1860 — 26 лістапада 1937 | |
![]() Генэрал Сыльвэстар Жукоўскі ў летувіскай форме | |
Месца нараджэньня | фальварак Давайнішкі |
---|---|
Месца сьмерці | Коўна |
Прыналежнасьць | Расейская імпэрыя Летува |
Род войскаў | Расейская імпэратарская армія[d] |
Гады службы | Расея (1881—1917) Летува (1918—1928) |
Званьне | генэрал |
Камандаваў | Вярхоўны галоўнакамандуючы Летувіскай арміі |
Бітвы/войны | |
Узнагароды | |
Сыльвэ́стар Канстанці́навіч Жуко́ўскі (па-расейску: Сильвестр Константинович Жуковский, па-летувіску: Silvestras Žukauskas; 31 сьнежня 1860, фальварак Давайнішкі каля Пакрою — 26 лістапада 1937, Коўна) — расейскі і летувіскі генэрал. Стваральнік незалежнага летувіскага войска.
Скончыўшы гімназію ў Мар’ямпалі, працягнуў навучаньне ў вайсковай акадэміі ў Вільні. У 1881 паступіў у Віленскую пяхотную юнкерскую вучэльню, пасьля якой у чыне падпрапаршчыка служыў у 112-м пяхотным Уральскім палку. У 1887 павышаны да падпаручніка. Служыў у 176-м пяхотным Перавалочанскім палку, дзе атрымаў павышэньні, камандаваў ротам, батальёнам.
У 1898 ажаніўся з Жазэфінай Гасдорф і навярнуўся ў лютаранства.
Браў удзел у Расейска-японскай вайне. У 1908 павышаны да падпалкоўніка, прызначаны камандзірам батальёну ў 131-м пяхотным Тыраспальскім палку. У 1911 атрымаў чын палкоўніка.
У Першую сусьветную вайну камандаваў 314-м пяхотным Новааскольскім палком, з 5 красавіка 1916 — 2-й брыгадай 1-й пяхотнай дывізіі. 4 ліпеня 1916 за абарону Шаўляў быў узнагароджаны Георгіеўскай зброяй[1], 8 лістапада таго ж року атрымаў званьне генэрал-маёра.
18 траўня 1917 атрымаў у падначаленьне ўсю 1-ю пяхотную дывізію.
Пасьля атрыманьня Летувой незалежнасьці ў 1918 року Жукоўскі заняўся стварэньнем на радзіме нацыянальнага войска, стаў міністрам абароны. З 26 красавіка па 27 траўня 1919 быў старшынём Генэральнага штабу[2], адначасна з 7 траўня быў прызначаны Вярхоўным галоўнакамандуючым Летувіскай арміі. Займаўся арганізацыяй абароны ад бальшавіцкага наступу, непасрэдна плянаваў Куркляйска-Панявескую апэрацыю, у часе якой былі вызваленыя Вількамір і Панявеж.
26 траўня — 6 чэрвеня 1919 летувіскае войска працягнула наступ, у ходзе якога былі вызваленыя Біржы, Радзівілішкі і Ўцяна.
Сыльвэстар Жукоўскі зноў выконваў абавязкі Галоўнакамандуючага з 23 лютага да 14 чэрвеня 1920 року і падчас вайны з Польшчай. 29 траўня 1921 падаў у адстаўку.
5 чэрвеня 1923 вярнуўся на вайсковую службу і да 25 студзеня 1928 быў Вярхоўным галоўнакамандуючым летувіскай арміі, пасьля чаго канчаткова сышоў у адстаўку.
Памёр у 1937 і пахаваны на лютаранскіх могілках Коўны.
Сыльвэстар Жукоўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў