Сымонэ Падаін | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 сакавіка 1984[1][2] (40 гадоў) | |
Рост | 179 см[3] | |
Вага | 73 кг[3] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2007 2007—2012 2012—2016 2016—2019 2019—2020 |
Вічэнца Аталянта Ювэнтус Кальяры Асколі |
128 (6) 156 (10) 84 (3) 98 (2) 32 (0) |
Сымо́нэ Падаі́н (па-італьянску: Simone Padoin; нарадзіўся 18 сакавіка 1984 году, Джэмона-дэль-Фрыюлі, Італія) — былы італьянскі футбольны нападнік. Мог згуляць таксама на пазыцыі паўабаронцы.
Сымонэ зьяўляецца выхаванцам моладзевай акадэміі «Аталянты». У 2003 годзе «Вічэнца» набыла ў «Аталянты» палову правоў на футбаліста. Па заканчэньні сэзону «Вічэнца» выкупіла астатнія 50% правоў на паўабаронцу.
У сэзоне 2007—2008 гадоў Падаін зноўку трапіў у «Аталянту», клюб з Бэргама вярнуў Сымонэ ў свае шэрагі, цалкам выкупіўшы правы на яго ў «Вічэнцы».
Па завяршэньні сэзону 2009—2010 гадоў «Ювэнтус» прыняў Падаіна ў летнае перадсэзоннае турнэ па ЗША, аднак, згуляўшы за «б’янканэры» некалькі матчаў у Амэрыцы, ён зноўку вярнуўся ў «Аталянту»[4].
31 студзеня 2012 году Падаін усё ж такі перайшоў у склад «Ювэнтусу» на сталай аснове, падпісаўшы кантракт на 5 гадоў[5].
«Ювэнтус»: