Сынгапурскі даляр | |
Краіна | Сынгапур |
---|---|
Падзел | цэнт |
Код ISO-4217 | SGD |
Скарачэньне | S$ |
Сымбаль | S$ |
Цэнтральны банк | Monetary Authority of Singapore[d] |
Увядзеньне ва ўжытак | 12 чэрвеня 1967 |
Папярэдняя валюта | Долар Малаі і Брытанскай Барнэа[d] |
Абменны курс: (даляр ЗША 19.10.2007) | 1,4646 |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Сынгапу́рскі даля́р (па-кітайску: 新加坡元, па-тамільску: சிங்கப்பூர் வெள்ளி ,ISO 4217: SGD) — афіцыйная валюта Сынгапура з 7 красавіка 1967 году. Ён дзеліцца на 100 цэнтаў, мае скарачэньне S$.
Паміж 1845 і 1939 гадамі, у Сынгапуры выкарыстоўваўся Даляр Праліваў. Потым ён быў заменены на Малайскі даляр і, з 1953 году, далярам Малайі і Брытанскага Барнэа.
Сынгапур працягваў выкарыстоўваць агульную валюту да аб’яднаньня з Малайзіяй у 1963 годзе, але праз два гады пасьля атрыманьня незалежнасьці ў 1965 годзе, грашовы зьвяз паміж Малайзіяй, Сынгапурам і Брунэем быў разарваны. 7 красавіка 1967 году ў абарачэньне былі ўведзены першыя сынгапурскія манэты і банкноты. Тым не менш Сынгапурскі даляр быў прывязаны да Малайскага рынгіту да 1973 году, а узаемная прывязка да Брунэйскага даляра існуе і да нашых дзён.
У наш час кантролем за абарачэньнем сынгапурскага даляра займаецца Грашовае Агенцтва Сынгапура.