Сьвянцяны лац. Śvianciany | |||||
лет. Švenčionys | |||||
Краявід места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | ХV стагодзьдзе | ||||
Магдэбурскае права: | 1486 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Сьвянцянскі | ||||
Плошча: | 6,13 км² | ||||
Вышыня: | 165 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 4963 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 809,62 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 387 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-18001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°8′0″ пн. ш. 26°9′20″ у. д. / 55.13333° пн. ш. 26.15556° у. д.Каардынаты: 55°8′0″ пн. ш. 26°9′20″ у. д. / 55.13333° пн. ш. 26.15556° у. д. | ||||
Сьвянцяны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.svencionys.lt/ |
Сьвянця́ны (лет. Švenčionys) — места ў Летуве, каля ракі Жаймяны. Адміністрацыйны цэнтар Сьвянцянскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 4963 чалавекі. Знаходзяцца за 60 км на ўсход ад Вільні; аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места зь Вільняй, Езяросамі, Лынтупамі.
Сьвянцяны — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), сэрца Нальшанскага краю[1], на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Паходжаньне тапоніму Сьвянцяны часам зьвязваюць зь сьвятым гаем, на месцы якога альбо побач зь якім узьнікла першае паселішча[1].
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Сьвянцяны ўтварылася ад гоцкага імя Suidun або Swindin[2] (вытворныя ад імя Сьвінт).
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Швинтяне (1516 і 1518 гады)[3]; Свинътяны (1541 год)[4]; do Szwinczan (Сьвінцяне; XVI ст.)[5]; Swinciany (1744 год)[6].
Упершыню Сьвянцяны ўпамінаюцца ў ХV стагодзьдзі. Яны ўваходзілі ў склад Віленскага ваяводзтва і стаялі на шляху да Полацку і Віцебску. У Сьвянцянах знаходзіўся палац вялікага князя Вітаўта, з фундацыі якога тут збудавалі першы касьцёл. Апрача таго, Вітаўт запрасіў у мястэчка татараў.
Росквіт Сьвянцянаў прыйшоўся на 2-ю палову XV — XVI стагодзьдзі. У 1486 годзе вялікі князь Аляксандар надаў мястэчку Магдэбурскае права. З 1565 году ў Сьвянцянах месьціўся земскі суд. У 1633 годзе ў ваколіцах мястэчка заснавалі францішканскі кляштар.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Сьвянцяны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У Вайну 1812 году ў месьце спыняўся Напалеон.
Сьвянцяны сталі галоўным апорным пунктам у часы вызвольнага паўстаньня (1830—1831). У 1840 годзе ўтварыўся Сьвянцянскі павет, а 22 сакавіка 1860 году зьявіўся праект мескага гербу: «у блакітным полі дзьве срэбныя рыбы з чырвонымі вачыма і плаўнікамі»[7]. У канцы XIX стагодзьдзя ў Сьвянцянах дзеялі праваслаўная і стараверская цэрквы, касьцёл, 6 сынагог і юдэйскіх малітоўных дамоў; працавалі меская, прыходзкая, 2-клясная габрэйская вучэльні і талмуд-тора. Апроч таго, у месьце была лякарня[8].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сьвянцяны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сьвянцяны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Войстамскай воласьці Сьвянцянскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[9]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі места ўвайшло ў склад Беларускай ССР[10]. У 1920 годзе Сьвянцяны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. 20 кастрычніка 1933 году да места далучылі населены пункт з аднайменнай гміны — засьценак Лігумы (мясцовая назва — Падлігумы)[11].
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Сьвянцяны занялі савецкія войскі, у лістападзе таго ж году места ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам Сьвянцянскага раёну Вялейскай вобласьці. 1—2 кастрычніка 1940 году ўлады СССР перадалі Сьвянцяны Летувіскай ССР. У 1941—1944 гадох Сьвянцяны знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. За гэты час нацысты зьнішчылі 4 тыс. жыдоў. 20 траўня 1942 году немцы забілі каля 400 жыхароў, пераважна каталікоў[12].
У 1994 годзе ў Сьвянцянах утварыліся дзьве беларускія суполкі: Беларускае таварыства Сьвянцянскага раёну (старшыня Ніна Сусьвіла) і Сьвянцянская філія ТБК, якая ў 1997 годзе аб’ядналася зь Беларускім таварыствам Сьвянцянскага раёну[13].
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, швацкая і перапрацоўкі лекавых расьлінаў фабрыкі.
Дзее Нальшанскі музэй (колішні Сьвянцянскі краязнаўчы музэй).
Пералік местаў-сяброў Сьвянцянаў |
---|
|