Сьвятлана Калінкіна

Сьвятлана Калінкіна
Дата нараджэньня 12 верасьня 1970(1970-09-12) (54 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак журналістка
Месца працы
Сябра ў Беларуская асацыяцыя журналістаў і Каардынацыйная рада па забеспячэньні перадачы ўлады
Узнагароды

Сьвятла́на Калі́нкіна — беларуская журналістка.

Нарадзілася 12 верасьня 1970 году ў Менску, скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «журналістыка».

З 1992 году працавала карэспандэнткай, а пасьля — палітычнай аглядальніцай у Беларускім тэлеграфным агенцтве. Пасьля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах перайшла на працу ў недзяржаўны выдавецкі холдынг «Белорусская деловая газета» на пасаду першага намесьніка галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Имя». З 1996 году — першы намесьнік галоўнага рэдактара «Беларускай дзелавой газэты». З 2002 году — галоўны рэдактар «Беларускай дзелавой газэты», галоўны рэдактар дадатку «БДГ. Для службовага карыстаньня».

З 2003 году — шэф-рэдактар газэты «Народная Воля».

У 1996 годзе паводле вынікаў апытаньня, праведзенага прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь, была названая найлепшым эканамічным аглядальнікам краіны. У 2004 годзе стала ляўрэаткаю Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы(en) ад Камітэту па абароне журналістаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]