Сэлтык Глазга

Сэлтык
Заснаваны 1887
Горад Глазга, Шатляндыя
Стадыён Сэлтык Парк
Умяшчальнасьць: 60 355
Кіраўнік Дэрмат Дэзманд[d][1] і Ліндсэл Трэйн[d][1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
celticfc.com (анг.)
celticfc.com/japa… (яп.)

«Сэлтык» (па-ангельску: The Celtic Football Club) ― шатляндзкі футбольны клюб, які месьціца ў Глазга, у раёне Паркгэд. Прадстаўляе шатляндзкую Прэм’ер-лігу. Быў заснаваны ў 1887 годзе, але свой першы матч клюб правёў толькі ў 1888 годзе. «Сэлтык» станавіўся чэмпіёнам Шатляндыі 54 разы, і 42 раз перамагаў у Кубку Шатляндыі. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Сэлтык Парк», які зьяўляецца самым вялікім па ўмяшчальнасьці футбольным стадыёнам Шатляндыі. Арэна месьціць 60 832 гледачы. Разам са сваімі галоўнымі супернікамі «Рэйнджарз» складаюць так званую Старую Фірму, якая зьяўляецца адным з самых вядомых спартовых супрацьстаяньняў у сьвеце. Традыцыйна гуляюць у паласатых зялёна-белых кашулях разам зь белымі шортамі й гетрамі.

У 1967 годзе клюб стаў першым брытанскім і адзіным шатляндзкім клюбам, якія перамагалі ў Лізе чэмпіёнаў[2]. У тым сэзоне клюб перамагаў ва ўсіх спаборніцтвах, у якіх прымаў удзел: чэмпіянат Шатляндыі, Кубак Шатляндыі, Кубак лігі Шатляндыі, Ліга чэмпіёнаў і Кубак Глазга. Праз тры сэзоны ў 1970 годзе клюб зноўку трапіў у фінал Лігі чэмпіёнаў, але на гэты раз атрымаў паразу зь лікам 1:2 на карысьць галяндзкага «Фэеноорду».

У 2003 годзе клюб дайшоў да фіналу Кубка УЭФА, але быў перайграны «Порту» зь лікам 2:3. На гэтую гульню з Глазга ў Сэвільлю, дзе праходзіў фінал, зьехаліся каля 80 000 аматараў шатляндзкага клюбу, але ня ўсе змаглі патрапіць на гульню[3]. У красавіку 2008 году клюб налічваў 9 мільёнаў аматараў па ўсім сьвеце, адзін мільён зь якіх знаходзяцца ў Паўночнай Амэрыцы[4].

Заснаваньне й гісторыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны пры царкве Сьвятой Марыі ў Глазга ў раёне Кэлтану ірляндзкім сьвятаром братам Ўолфрыдам 6 лістапада ў 1887 годзе. Першапачаткова клюб стварыўся як сродак для збору грошаў для арганізацыі дабрачыннай дзейнасьці, каб дапамагчы дзецям зь бедных сямей. У вялікай ступені брат Ўолфрыд быў шмат у чым натхнёны прыкладам клюбу «Гібэрніян» з Эдынбургу, які быў сфармаваны зь імігрантаў ірляндзкага паходжаньня 13 гадоў таму. Сярод першых гульцоў клюбу сямёра былі з «Гібэрніяну». Назва клюбу была прапанавана братам Ўолфрыдам, каб адлюстраваць ірляндзкае й шатляндзкае паходжаньне клюбу.

28 траўня 1888 году клюб правёў сваю першую гульню супраць каманды «Рэйнджарз» і перамог зь лікам 5:2. Падчас станаўленьня футбалісты «Сэлтыка» гулялі ў белых кашулях зь зялёным каўняром, з выявай чырвонага кельцкага крыжу на грудзёх. У 1903 годзе клюб перайшоў на ўжываньне традыцыйнай формы: паласатыя бела-зялёныя кашулі.

У 1965 годзе «Сэлтык» пачаў друкаваць газэту The Celtic View, якая зьяўляецца найстарэйшым клюбнай футбольным пэрыядычным выданьнем[5].

У 2004 годзе клюб запусьціў уласны лічбавы тэлеканал Celtic TV, які быў даступны ў Вялікабрытаніі праз тэлеканал Setanta Sports па спадарожнікавай і кабэльнай плятформе. Але ў сувязі з расфармаваньнем Setanta Sports у Вялікабрытаніі ў чэрвені 2009 году тэлеканал Celtic TV больш не вяшчае.

З 2002 году працуе інтэрнэт-тэлеканал клюбу Channel67 (вядомы раней як Celtic Replay).

Старая фірма й сэктанства

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сэлтык» мае гістарычную сувязь з ірляндзкім і шатляндзкім народамі, якія зьяўляюцца па большай частцы каталікамі. Традыцыйна пыхільнікамі іншага клюбу з Глазга «Рэйнджарз» зьяўляюцца прадстаўнікі пратэстанцкага веравызнаньня й прыхільнікі Брытанскай уніі — шатлянцы й прадстаўнікі Паўночнай Ірляндыі. Як вынік такога разьмеркаваньня й напружанай палітычнай сытуацыі ў Паўночнай Ірляныі, напруга ў адносінах паміж абодвума клюбамі ўзмацнілася.

Але ў апошні час як «Сэлтык», так і «Рэйнджарз» прымаюць меры па барацьбе з сэктанствам, працуючы разам з парлямэнтам Шатляндыі, царкоўнымі групамі й грамадзянскімі арганізацыямі.

  • Чэмпіён Шатляндыі: 54
    • 1893, 1894, 1896, 1898, 1905, 1906, 1907, 1908, 1909, 1910,
    • 1914, 1915, 1916, 1917, 1919, 1922, 1926, 1936, 1938, 1954,
    • 1966, 1967, 1968, 1969, 1970, 1971, 1972, 1973, 1974, 1977,
    • 1979, 1981, 1982, 1986, 1988, 1998, 2001, 2002, 2004, 2006,
    • 2007, 2008, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019
    • 2020, 2022, 2023, 2024
  • Уладальнікі Кубка Шатляндыі: 42
    • 1892, 1899, 1900, 1904, 1907, 1908, 1911, 1912, 1914, 1923,
    • 1925, 1927, 1931, 1933, 1937, 1951, 1954, 1965, 1967, 1969,
    • 1971, 1972, 1974, 1975, 1977, 1980, 1985, 1988, 1989, 1995,
    • 2001, 2004, 2005, 2007, 2011, 2013, 2017, 2018, 2019, 2020,
    • 2023, 2024
  • Уладальнікі Кубка лігі Шатляндыі: 21
    • 1957, 1958, 1966, 1967, 1968, 1969, 1970, 1975, 1983, 1998,
    • 2000, 2001, 2006, 2009, 2015, 2017, 2018, 2019, 2020, 2022,
    • 2023
Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Даніі Бр Каспэр Шмэйхэль 1986
2 Сьцяг Канады Аб Алістэр Джонстан 1998
3 Сьцяг Шатляндыі Аб Грэг Тэйлар 1997
5 Сьцяг Ірляндыі Аб Ліям Скейлз 1998
6 Сьцяг ЗША Аб Остан Трасьці 1998
7 Сьцяг Гандурасу Нап Люіс Пальма 2000
8 Сьцяг Японіі Нап К’ёга Фурухасі 1995
9 Сьцяг Ірляндыі Нап Адам Айда 2001
10 Сьцяг Нямеччыны Нап Нікаляс Кюн 2000
11 Сьцяг Гішпаніі Аб Алекс Вальле (ар. Барсэлёна) 2004
12 Сьцяг Фінляндыі Бр Вільямі Сінісала 2001
13 Сьцяг Паўднёвай Карэі Нап Ян Хён-Чун 2002
14 Сьцяг Шатляндыі ПА Люк Макаўэн 1997
15 Сьцяг Нарвэгіі ПА Одын Т’ягу Гольм 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Ірляндыі ПА Джэймз Макарці 1990
17 Сьцяг Польшчы Аб Маік Наўроцкі 2001
20 Сьцяг ЗША Аб Кэмэран Картэр-Вікерз 1997
27 Сьцяг Бэльгіі ПА Арнэ Энгельс 2003
28 Сьцяг Партугаліі ПА Паўлу Бэрнарду 2002
29 Сьцяг Шатляндыі Бр Скот Бэйн 1991
30 Сьцяг Ангельшчыны ПА Ліям Шоў 2001
38 Сьцяг Японіі Нап Дайдзэн Маэда 1997
41 Сьцяг Японіі ПА Рэо Хататэ 1997
42 Сьцяг Шатляндыі ПА Калам Макгрэгар (капітан) 1993
49 Сьцяг Шатляндыі Нап Джэймз Форэст 1991
54 Сьцяг Шатляндыі Аб Адам Мантгомэры 2002
56 Сьцяг Шатляндыі Аб Энтані Ралстан 1998
57 Сьцяг Шатляндыі Аб Стывэн Ўэлш 2000

Індывідуальныя клюбныя рэкорды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Месца Імя й прозьвішча Пэрыяд кар’еры Колькасьць
галоў
1 Сьцяг Шатляндыі Джымі Макгроры 1922—1937 550
2 Сьцяг Шатляндыі Бобі Ленакс 1961—1978
1979—1980
273
3 Сьцяг Швэцыі Гэнрык Лярсан 1997—2004 242
4 Сьцяг Шатляндыі Стыві Чалмэрз 1958—1971 231
5 Сьцяг Шатляндыі Джымі Кўін 1990—1917 217
 
Месца Імя й прозьвішча Пэрыяд кар’еры Колькасьць
матчаў
1 Сьцяг Шатляндыі Білі Макнэйл 1957—1975 790
2 Сьцяг Шатляндыі Пол Макстэй 1981—1997 678
3 Сьцяг Шатляндыі Рой Эйткен 1976—1990 669
4 Сьцяг Шатляндыі Дэні Макгрэйн 1970—1987 661
5 Сьцяг Ірляндыі Пэкі Бонэр 1978—1995 642

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]