Сэрхіё Бускетс | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 16 ліпеня 1988[1][2][3][…] (36 гадоў) | |
Рост | 189 см | |
Вага | 66 кг | |
Пазыцыя | апорны паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Інтэр Маямі | |
Нумар | 5 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2023 2023— |
Барсэлёна Інтэр Маямі |
481 (11) 43 (4) |
Зборныя | ||
2009— | Гішпанія | 143 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Сэ́рхіё Буске́тс Бу́ргас (па-каталянску: Sergi Busquets i Burgos; нарадзіўся 16 ліпеня 1988 году, Сабадэль, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, паўабаронца клюбу МЛС «Інтэр» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Чэмпіён сьвету па футболе 2010 году й сын Карлеса Бускетса, які абараняў браму «Барсэлёны» ў 1990-я гады[5]. Сэрхіё быў параўнальна малавядомым гульцом, калі ён далучыўся да першага складу «Барсэлёны» ў ліпені 2008 году, але ў канчатковым рахунку праз адносна кароткі пэрыяд часу, здолей стаць ня толькі выключным гульцом клюбу, але й важным гульцом нацыянальнай зборнай менш за год пасьля прафэсійнага дэбюта ў клюбе.
Дэбютаваў за галоўную каманду «Барсэлёны» 13 верасьня 2008 году ў матчы супраць сантандэрскага «Расінгу». А ў матчы 22 кастрычніка 2008 году ў Лізе чэмпіёнаў «Барсэлёна» гуляла супраць швайцарскага «Базэлю», дзе Сэрхіё забіў свой першы мяч за «Барсэлёну», той матч «Барсэлёна» выйграла зь лікам 5:0. Таксама ў Лізе чэмпіёнаў у апошнім групавым матчы каталонская каманда выйшла рэзэрвовым складам супраць данецкага «Шахтару», Сэрхіё тады забіў свой другі мяч за цяперашні клюб, і таксама ў Лізе чэмпіёнаў. 7 сакавіка 2008 году Бускетс забіў першы гол у чэмпіянаце Гішпаніі ў браму «Атлетыка» зь Більбао.
Сэрхіё ўдала канкураваў за месца ў асноўным складзе з Сэйду Кейта й Яя Турэ. 27 траўня 2009 году ён выйшаў у стартавым складзе «Барсэлёны» на фінал Лігі чэмпіёнаў, дзе гішпанская каманда была мацней за «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 2:0. З гэтай перамогай, Карлес й Сэрхіё Бускетс сталі толькі трэцімі бацькам і сынам, якія атрымлівалі перамогу ў найлепшым клюбным турніры Эўропы, якія гулялі ў адным клюбе. Да таго гэта зрабілі Мануэль Санчыс Мартынэс і Мануэль Санчыс Антыюэлё з мадрыдзкага «Рэалу», а таксама Чэзарэ й Паолё Мальдыні зь італьянскага «Міляну».
На наступны сэзон Гуардыёля падоўжыў выкарыстоўваць пераважна Бускетса замест Турэ. Сэрхіё наладзіў прадуктыўшную гульні ў зьвязку з Чаві й Іньестам. Выдатная гульня Бускетса падоўжылася й на сэзоне 2010—2011 гадоў. Футбаліст нават выступаў на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. 27 студзеня 2011 году Сэрхіё падоўжыў кантракт з каталянскім клюбам да 2015 году[6].
2 красавіка правёў дэбютную гульню за нацыянальную зборную Гішпаніі, замяніўшы ў другім тайме Давіда Сыльву ў матчы супраць зборнай Турэччыны, які скончыўся перамогай гішпанцаў зь лікам 2:1.
«Барсэлёна»:
«Інтэр»:
Гішпанія: