Сяргей Дубавец лац. Siarhiej Dubaviec | |
![]() | |
Імя пры нараджэньні | Сяргей Іванавіч Дубавец |
---|---|
Род дзейнасьці | журналіст |
Дата нараджэньня | 17 верасьня 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэньня | Мазыр, Гомельская вобласьць |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, журналіст, літаратурны крытык |
Месца працы | |
Псэўданімы | Іван Мялешка, Пхоў С., Сяргей Паўлоўскі, Адам Праціста, Алесь Кебік і Андрэй Корсак |
Сябра ў | Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня і Вялікая Лёжа Беларусі |
Бацька | Іван Дубавец |
Жонка | Тацяна Дубавец |
Дзеці | Адэля Дубавец |
Узнагароды | Мэдаль «13 студзеня» Прэмія Алеся Адамовіча (1998) Мэдаль да стагодзьдзя БНР |
Сяргей Дубавец (нар. 17 верасьня 1959 году, Мазыр) — беларускі журналіст і літаратар.
Сяргей Дубавец пераехаў у Менск разам з бацькамі ў дзяцінстве. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы (1976) працаваў выпускным у не шматтыражнай газэце міністэрства ўнутраных справаў БССР «На страже Октября» на заводзе «Гарызонт», рэдактарам якой тады зьяўляўся Іван Каленікавіч Дубавец, вэтэран органаў унутраных спраў БССР і бацька Сяргея. Менавіта таму Сяргей і праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў тыпаграфіі мотастралковага падразьдзяленьня міністэрства ўнутраных справаў БССР в/ч 3214 (Белпоўк) г. Менску па вуліцы Грушаўская ў 1978—1980 гадах. Адтуль жа ў 1979 годзе Сяргей выправіўся на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ ў 1984. Працаваў у выдавецтве БелСЭ, газэце «Гомельская праўда», нелегальным друку. Рэдактар аддзелу крытыкі часопіса «Нёман» (1987—1990), галоўны рэдактар газэт «Наша Ніва» (1991—2000) і «Свабода» (2004—2008), радыё «Балтыйскія хвалі» (2000—2001), аўтар штотыднёвае перадачы «Вострая Брама» на радыё «Свабода» (з 1997). Жыве ў Вільні.
Уначы на 28 сьнежня 2010 разам з жонкаю, паэткаю і журналісткаю Тацянай трапілі ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі Летувы, пад Алітай. Жонка Тацьцяна загінула, Сяргей Дубавец паранены патрапіў у рэанімацыю. Сям’я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку[1].
Масон. З 2019 году — Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі[2].
Зьяўляецца аўтарам наступных кніг:
Аўтар артыкулаў:
Узнагароджаны летувіскім мэдалём «За адвагу», мэдалём да стагодзьдзя БНР Рады БНР[3].
|