Сяргей Паліцевіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 красавіка 1990[1][2][3] (34 гады) | |
Рост | 190 см | |
Вага | 85 кг[4] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дынама Менск | |
Нумар | 6 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007 | Нафтан | 11 (1) |
2008—2010 | Крылы Саветаў | 0 (0) |
2009—2010 | → Нафтан | 41 (6) |
2011—2015 | Дынама Менск | 131 (8) |
2016—2018 | Генчлербірлігі | 62 (1) |
2018—2019 | Кайрат | 17 (0) |
2020—2022 | Шахцёр Салігорск | 32 (4) |
2023— | Дынама Менск | 34 (3) |
Зборныя | ||
2007—2009 | Беларусь (да 19)[d] | 11 (0) |
2009—2012 | Беларусь (да 21) | 31 (0) |
2014— | Беларусь | 50 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Сярге́й Паліце́віч (нарадзіўся 9 красавіка 1990 году, Ліда, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца менскага клюбу «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Выхаванец лідзкага футболу, у 2007 годзе гуляў за «Нафтан», а ў наступным годзе апынуўся ў расейскім клюбе «Крылы Саветаў» з Самары. Пазьней вярнуўся ў «Нафтан» на правах арэнды.
У студзені 2011 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама», дзе хутка стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У кастрычніку 2013 году разам з Аляксандрам Сулімам быў пераведзены ў дублюючы склад[5], але празь месяц вярнуўся ў аснову[6] і зноўку заняў сваё месца ў цэнтры абароны. У студзені 2014 году падоўжыў кантракт з «Дынама» на два гады[7]. У сэзоне 2014 году ўжо трывала выступаў у аснове на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У сэзоне 2015 году, пасьля сыходу з «Дынама» Дзьмітрыя Молаша і Ігара Стасевіча, стаў капітанам каманды.
Па заканчэньні сэзона 2015 году ў «Дынама» жадалі падоўжыць супрацу з абаронцам, але Паліцевіч меў намер працягнуць кар’еру за мяжой. 14 студзеня 2016 году ён скдаў працоўную дамову з турэцкім клюбам «Генчлербірлігі»[8], якая мела тэрмін на 1,5 гады. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У чэрвені 2017 году падоўжыў пагадненьне з «Генчлербірлігі» яшчэ на два гады[9]. Паводле вынікаў сэзону 2017—2018 гадоў «Генчлербірлігі» страціў месца ў турэцкай Супэрлізе, і ў ліпені 2018 году Паліцевіч перайшоў у казаскі «Кайрат»[10]. Спачатку трывала гуляў у пачатковым складзе, але пазьней стаў заставацца на лаўцы запасных. У сэзоне 2019 году звычайна быў гульцом ратацыі, часам зьяўляўчыся на пляцоўцы ў першай адзінаццатцы.
У студзені 2020 году пакінуў «Кайрат»[11] і неўзабаве ўзмацніў склад салігорскага «Шахцёра»[12]. У 2020—2021 гадах шмат прапусціў праз траўмы, а ў сэзоне 2022 году замацаваўся ў асноўным складзе каманды, стаўшы ейным капітанам. У студзені 2023 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Шахцёр»[13] і хутка стаў гульцом менскага «Дынама»[14]. У сакавіку быў абраны капітанам каманды[15].
21 траўня 2014 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы з камандай Ліхтэнштайну.
«Дынама»:
Беларусь:
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 22 | 0 |