Тадэвуш Бохдан Ісаковіч-Залескі (па-польску: Tadeusz Bohdan Isakowicz-Zaleski; нар. 7 верасьня 1956 году ў Кракаве — пам. 9 студзеня 2024 году ў Хшанаве) — польскі армянін, каталіцкі сьвятар армянскага й лацінскага абраду, гісторык Касьцёла.
Крэўны арцыбіскупа львоўскага армянскага абраду Ізаака Мікалая Ісаковіча (1824—1901). Ужо за студэнцкім часам быў дзеячам апазыцыі — быў сябрам Студэнцкага Камітэту Салідарнасьці, рэдактарам нелегальнай газэты. У 1983 годзе быў высьвечаны на ксяндза і атрымаў накіраваньне на студыю да Рыму, але 3 разы не атрымаў пашпарту. Стаў апекунам працоўных ў Кракаве-Новае Гуце. У 1985 годзе два разы быў жорстка зьбіты функцыянэрамі бясьпекі [1]. Удзельнічаў у страйках.
Старшыня фонду сьвятога брата Альберта, які апякуе інвалідаў. Папулярызатар ведаў пра армянаў. З 2001 году пастар армян у паўднёвай Польшчы. Пасьля рэарганізацыі армянскіх структур, з 1 сьнежня 2009 году пробашч армянскай парафіі ў горадзе Глівіцы [2]. З 2009 году зьяўляецца таксама прадстаўніком меншасьці армян у Супольнай камісіі ўраду й нацыянальных меншасьці [3].
З 2006 году яўна выступае з пастулятам люстрацыі ў Касьцёле (раскрыцьця ксяндзоў-даносчыкаў бясьпекі), за што яго моцна крытыкуюць. Абвяшчае таксама патрабаваньні асуджэньня валынскае бойні палякаў.
У 1999 і 2006 годзе ўзнагароджаны Ордэнам Адраджэньня Польшчы.