Тайскі сонечны каляндар — афіцыйны і найбольш распаўсюджаны каляндар у Тайляндзе. Каляндар быў уведзены Чулалангкорнам ў 1888 годзе н. э., і пры гэтым ён замяніў тайскі месяцовы каляндар.
Годазьлічэньне вядзецца паводле будысцкай эры (па-тайску: พุทธศักราช) (б. э.), якая пачалася на 543 гады раней Хрысьціянскай эры, таму 2024 год нашай эры паводле Грэгарыянскага календара зьяўляецца 2567 годам будысцкай эры.
Беларускі варыянт | Тайскі варыянт | Скар. | Лацінская транскрыпцыя | Беларуская транскрыпцыя | знак задыяку |
---|---|---|---|---|---|
Студзень | มกราคม | ม.ค. | makarakhom | макаракгом | Казярог |
Люты | กุมภาพันธ์ | ก.พ. | kumphaphan | кумпгапган | Вадаліў |
Сакавік | มีนาคม | มี.ค. | minakhom | мінакгом | Рыбы |
Красавік | เมษายน | เม.ย. | mesayon | мэсаён | Авен |
Травень | พฤษภาคม | พ.ค. | pruetsaphakhom | пхрысапгакгом | Цялё |
Чэрвень | มิถุนายน | มิ.ย. | mithunayon | мітгунаён | Блізьняты |
Ліпень | กรกฎาคม | ก.ค. | karakadakhom | каракадакгом | Рак |
Жнівень | สิงหาคม | ส.ค. | singhakhom | сынгхакгом | Леў |
Верасень | กันยายน | ก.ย. | kanyayon | кан’яён | Панна |
Кастрычнік | ตุลาคม | ต.ค. | tulakhom | тулакгом | Шалі |
Лістапад | พฤศจิกายน | พ.ย. | pruetsachikayon | пхрысатхікаён | Скарпіён |
Сьнежань | ธันวาคม | ธ.ค. | thanwakhom | тганвакгом | Стралец |
Беларускі варыянт | Тайскі варыянт | Лацінская транскрыпцыя | Беларуская транскрыпцыя | Колер | Санскрыт | Плянэта |
---|---|---|---|---|---|---|
Нядзеля | วันอาทิตย์ | wan athit | ван атхыт | чырвоны | Сур’я | Сонца |
Панядзелак | วันจันทร์ | wan chan | ван т’ан | жоўты | Чандра | Месяц |
Аўторак | วันอังคาร | wan angkhan | ван ангкган | ружовы | Мангала | Марс |
Серада | วันพุธ | wan phut | ват пгут | зялёны | Будха | Мэркурый |
Чацьвер | วันพฤหัสบดี | wan pharuehat (sabodi) | ван пхарыхат (сабоды) | памаранчавы | Брыгаспаты | Юпітэр |
Пятніца | วันศุกร์ | wan suk | ван сук | блакітны | Шукра | Вэнэра |
Субота | วันเสาร์ | wan sao | ван сау | фіялетавы | Шані | Сатурн |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |