Томаш Пасадзкі | |
польск. Tomasz Posadzki | |
Томаш Пасадзкі (2015) | |
| |
---|---|
1994 — 1998 | |
Папярэднік | Францішак Ямрож[d] |
Наступнік | Павал Адамовіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 13 лістапада 1961 (63 гады) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Узнагароды | ![]() |
Томаш Пасадзкі (нар. 13 лістапада 1961, Гданьск) — польскі юрыст, адвакат, палітык і дзяяч мясцовага кіраўніцтва, прэзыдэнт Гданьска (1994—1998).
Скончыў IX агульнаадукацыйны ліцэй у Гданьску[1]. У 1986 скончыў факультэт права і адміністрацыі Гданьскага ўнівэрсытэту[2]. У пачатку 1980-х прымаў удзел у стварэньні Незалежнага зьвязу студэнтаў.
Пасьля сканчэньня ўнівэрсытэту атрымаў кваліфікацыю адваката, кіраваў уласнай адвакацкай кансультацыяй у Гданьску[3]. У 1994—2002 гадох займаў пасаду гарадзкога дарадцы Гданьска, ад 1994 да 1998 быў прэзыдэнтам Гданьска. Быў сябрам Зьвязу польскіх гарадоў. У пэрыяд 2000—2006 працаваў на польскім тэлебачаньні, быў віцэпрэзыдэнтам яе рады, пасьля дырэктарам па арганізацыйных пытаньнях[4].
На пачатку 1990-х удзельнічаў у дзейнасьці Дэмакратычнай уніі і Зьвязу свабоды. У 2005 уступіў у Дэмакратычную партыю. У 1991 і 1993 высоўваўся кандыдатам у Сэйм ад Дэмакратычнай уніі, у 2007 годзе балятаваўся у Сэнат ад Дэмакратычнага левага альянсу. У 2012 стаў ганаровым консулам Эстоніі ў Гданьску.
У 2010 ўзнагароджаны Ордэнам Крыжа зямлі Марыі IV ступені[5].