Туймазынскі раён

Туймазынскі раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпальны раён[d]
Адміністрацыйны цэнтар Туймазы
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1930
Насельніцтва
Плошча
  • 2403,52 км²[2]
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас Екацерынбургскі час, UTC+5
Тэлефонны код 34782
Паштовыя індэксы 4527ХХ
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Туймазы́нскі раён (па-расейску: Туймазинский район; па-башкірску: Туймазы районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Башкартастану ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца горад Туймазы.

Туймазынскі раён мяжуе з Бузьдзяцкім, Белебееўскім, Ермекееўскім і Шаранскім раёнамі, а таксама мяжуе з Татарстанам. На ўсходзе, таксама, мяжуе зь местам Акцябарскі, якое фармуе ўласную мескую акругу. Плошча раёну складае 2403,52 км².

Туймазынскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва раёну па стане на 2017 год складала 132463 чалавекі. Паводле перапісу 2010 году большасьць фармуюць татары (38,5%), далей ідуць башкіры (33,7%), расейцы (22,8%), чувашы (1,5%) і марыйцы (1,4%).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Туймазынскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў