Тым Круль

Тым Круль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 красавіка 1988(1988-04-03)[1][2][3] (36 гадоў)
Рост 193 см
Вага 86 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Лутан Таўн
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2008
2008—2017
2008—2009
2016—2017
2017
2017
2017—2018
2018—2023
2023—
Фалкірк (арэнда)
Ньюкасл Юнайтэд
Карлайл Юнайтэд (арэнда)
Аякс (арэнда)
АЗ (арэнда)
Брайтан энд Гоўв Альбіён (арэнда)
Брайтан энд Гоўв Альбіён
Норыдж Сіці
Лутан Таўн
22 (0)
160 (0)
9 (0)
0 (0)
18 (0)
0 (0)
0 (0)
163 (0)
0 (0)
Зборныя
2011— Нідэрлянды 15 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
4 лютага 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
2 чэрвеня 2021.

Тымаці Міхаэль «Тым» Круль (па-нідэрляндзку: Timothy Michael «Tim» Krul; нарадзіўся 3 красавіка 1988 году, Гаага, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, брамнік ангельскага клюбу «Лутан Таўн» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.

Тым пачаў сваю кар’еру ў родным горадзе, у клюбе «АДО Дэн Гааг», але клюб не пагадзіўся заключыць зь ім прафэсійны кантракт, і Круль перайшоў у ангельскі клюб «Ньюкасл Юнайтэд», зь якім падпісаў трохгадовы кантракт. Першы матч за асноўны склад «Ньюкаслу» згуляў на перадсэзонных зборах супраць ПСВ 29 ліпеня 2006 году. Сустрэча скончылася паразай «Ньюкаслу».

3 жніўня 2007 году Круль далучыўся да шатляндзкага клюбу «Фалкірк» на правах арэнды да 1 студзеня 2008 году, але пагадненьне было падоўжана да канца сэзону пасьля шэрагу ўражлівых выступаў. 21 лістапада 2008 году Круль далучыўся таксама на правах арэнды да клюбу «Карлайл Юнайтэд» на адзін месяц, каб замяніць Бэна Элнўіка, які перайшоў у «Тотэнгэм»[4].

Круль вярнуўся ў «Ньюкасл» ў якасьці рэзэрвовага брамніка асноўнага гульца Стыва Гарпэра. Аднак 8 жніўня 2009 году ў матчы чэмпіянату Футбольнай лігі супраць «Ўэст Бромўіч Альбіёну», выйшаўшы на замену на палову гульні замест траўмаванага Гарпэр, правёў выдатны матч, захаўваўшы лік 1:1. Аднак пасьля таго як Гарпэр вярнуўся ў склад Круль сеў на лаўку.

Наступны шанец для маладога гульца адбыўся 18 верасьня 2010 году ўжо ў матчы Прэм’ер-Лігі супраць «Эвэртану» на Гудысан Парку, Тым выйшаў на замену на 35 хвіліне замест траўмаванага Стыва Гарпэра, гульня скончылася перамогай гасьцёў зь лікам 1:0[5]. У наступных гульнях Круль паказваў выдатную гульню, стала заваяваўшы, такім чынам, месца ў асноўным складзе.

4 чэрвеня 2011 году Тым дэбютаваў у складзе зборнай Нідэрляндаў у таварыскай сустрэчы супраць зборнай Бразыліі. Гульня завяршылася зь лікам 0:0, а Круль правёў на пляцоўцы ўсе 90 хвілінаў. У наступным матчы, супраць зборнай Уругваю 8 чэрвеня ў Мантэвідэо, Круль захоўваў браму ў недатыкальнасьці да 82 хвіліны, калі брамнік не зладзіўся з ударам Люіса Суарэса.

«Ньюкасл Юнайтэд»:

  1. ^ а б в Tim Krul // FBref (мн.)
  2. ^ а б в TIM KRUL // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Tim Krul // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Cumbrians capture Krul. Sky Sports
  5. ^ Everton v Newcastle. bbc.co.uk.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]