Тэнрэкавыя

Тэнрэкавыя
тэнрэк звычайны (Tenrec ecaudatus) — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадAfrosoricida
СямействаТэнрэкавыя
Бінамінальная намэнклятура
Tenrecidae
Gray, 1821

Тэнрэкавыя (Tenrecidae) — сямейства клясы сысуноў, які ўключае 10 сучасных родаў і 34 сучасныя віды[1]. Яны жывуць на Мадагаскары, Каморах і ў Цэнтральна-Заходняй Афрыцы. Выкапныя рэшткі вядомыя ад міяцэну ва Усходняй Афрыцы і плейстацэну на Мадагаскары, але група, безумоўна, значна старэйшая[2][3][4].

Даўжыня ад носа да хваста складае 40–400 мм, хвост рудыментны (падсямейства Tenrecinae) альбо 30–290 мм, маса ад некалькіх грамаў да 1 кг. Лыч доўгі і вузкі; вочы звычайна невялікія. У розных відаў цела пакрытыя мяккай, жорсткай шчаціністай поўсьцю альбо іголкамі. Зубная формула: 2–3/2–3, 1/1, 2–3/2–3, 2–4/2–3 = 32–40 зубоў[2][3][4].

Тэнрэкавыя — ў асноўным начныя і ўсяедныя. Прадстаўнікі сямейства вядуць водны, дрэвавы, наземны альбо норны лад жыцьця[2][3][4].

Сямейства Тэнрэкавыя (Tenrecidae)

  • роды: Microgale (22 віды), Hemicentetes (2), Micropotamogale (2), Oryzorictes (2), Potamogale (1), Tenrec (1), Limnogale (1), Setiferg (1), Geogale (1), Echinops (1)
  1. ^ Tenrecidae (анг.). The IUCN. Праверана 03.06.2021 г.
  2. ^ а б в Ciszek, D.; P. Myers (2000) Tenrecidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 03.06.2021 г.
  3. ^ а б в Nowak R. M. Walker's mammals of the world. — 6. — Baltimore and London: JHU Press, 1999. — Т. 1. — С. 186. — 1936 с. — ISBN 0801857899 (анг.)
  4. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 120. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)