Тэнэсі Ўільямз

Тэнэсі Ўільямз
анг. Thomas Lanier Williams III
1965 г.
1965 г.
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Томас Лянір Ўільямз
Псэўданімы Тэнэсі Ўільямз
Нарадзіўся 26 сакавіка 1911
Каламбус(en), акруга Лаўндз(en), штат Місысыпі, ЗША
Памёр 25 лютага 1983 (71 год)
Нью-Ёрк, ЗША
Пахаваны
  • Кальварыйскія могілкі[d]
Бацькі Карнэліюс Кофін Ўільямз[d][1]
Эдвіна Эстэль Дакін[d][1]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург
Гады творчасьці 1930—1983
Жанр апавяданьне, верш, драма, раман, сцэнар, трагікамэдыя
Мова ангельская
Дэбют П’еса «Вернае слова — прыгажосьць» (1930)
Значныя творы Драмы «Шкляны зьвярынец»(en) (1944), «Трамвай „Жаданьне“»(en) (1947), «Котка на распаленым даху»(en) (1955)
Прэміі Пулітцэраўская (1948, 1955)
Узнагароды
Подпіс
[[::en:s:Author:Tennessee Williams|Творы]] ў Вікікрыніцах

Тэнэсі Ўільямз (1911; Каламбус, шт. Місысыпі, ЗША — 1983, Нью-Ёрк) — амэрыканскі пісьменьнік, драматург.

Вучыўся ва ўнівэрсітэтах Мізуры, Сэнт-Люіса, Аявы (1929-38).

У раманах «Рымская вясна місіс Стоўн» (1950), «Мойсі і сьвет розуму» (1976), сацыяльна-псыхалягічных п’есах «Шкляны зьвярынец» (1945), "Трамвай «Жаданьне» (1947, экранізавана ў 1951), «Татуяваная ружа» (1951), «Котка на распаленым даху» (1955), «Арфей спускаецца ў пекла» (паст. 1957), «Ноч ігуаны» (1961), «Папярэджаньні малым караблям» (1973), «Стары квартал» (1977) і «Цудоўная нядзеля для пікніка» (1980) праблемы існаваньня асобы ў жорсткім сьвеце, адзіноты сярод людзей, сутыкненьня дабра і прыгажосьці з прагматызмам і чэрствасьцю. Аўтар зборнікаў навэлаў «Аднарукі і іншыя апавяданьні» (1948), «Карамель» (1954), «Вандроўкі рыцара» (1967), «Восем прыстойных жанчын у стане апантанасьці» (1974), зборнікаў вершаў «У зіме гарадоў» (1956), «Андраген, любоў мая» (1977), кнігі «Мэмуары» (1975), шэрагу аповесьцяў. Паэтыка яго твораў складаная, насычана сымбалямі і алегорыямі, антычнымі і біблійнымі алюзіямі, сумяшчае ў сабе тэндэнцыі экзыстэнцыялізму, экспрэсіянізму, натуралізму, імпрэсіянізму з элемэнтамі антыдрамы і «тэатру жорсткасьці».

Распрацаваў канцэпцыю «плястычнага тэатру», паводле якой на сцэне важнае значэньне надаецца мастацкаму і музычнаму афармленьню, сцэнаграфіі, эфэктам сьвятла.

Асобныя творы перакладаліся на беларускую мову, на Беларусі яго п’есы ставіліся ў тэатрах.

У Беларусі яго п’есы ставілі Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы («Шкляны зьвярынец» пад назовам «Блакітная ружа», 1991 і «Крэў Кёр», 1999), абласныя драматычныя тэатры: Гарадзенскі («Арфей спускаецца ў пекла», 1977; «Шкляны зьвярынец», 1982 і «Татуяваная ружа», 2000), Гомельскі («Трамвай "Жаданьне"», 1988 і «Арфей спускаецца ў пекла» пад назовам «Пасьцельлю вецер, а побач — зоркі», 1998) і Магілёўскі («Арфей спускаецца ў пекла», 1977 і «Шкляны зьвярынец», 1993)[2].

  1. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  2. ^ Ева Лявонава. Ўільямс Тэнэсі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 16. — С. 188. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0263-6
  • Стулаў Ю. Амерыканская драматургія на беларускай сцэне (1960—1980) // Беларусіка=Aldaruthenica. Мн., 1995. Кн. 5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]