Тээму Пукі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 сакавіка 1990[1][2][3] (34 гады) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Мінэсота Юнайтэд | |
Нумар | 22 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2008 2008—2010 2010—2011 2011—2013 2013—2015 2014—2015 2015—2018 2018—2023 2023— |
КооТээПээ Сэвільля ХІК Шальке-04 Сэлтык → Брэнбю (арэнда) Брэнбю Норыдж Сіці Мінэсота Юнайтэд |
29 (3) 1 (0) 24 (13) 37 (8) 27 (7) 27 (9) 103 (46) 198 (87) 35 (10) |
Зборныя | ||
2009— | Фінляндыя | 123 (42) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Тээму Пукі (па-фінску: Teemu Pukki; нарадзіўся 29 сакавіка 1990 году, Котка, Фінляндыя) — фінскі футбаліст, нападнік клюбу МЛС «Мінэсота Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Фінляндыі.
Пачаў гуляць у футбол у клюбе з роднага гораду «КооТээПээ». У хуткім часе зацікавіў сэлекцыянэраў гішпанскага клюбу «Сэвільля», у фарм-клюбе якога правёў некалькі сэзонаў, але ня здолеў зачапіцца за склад асноўнай каманды. У 2010 годзе вярнуўся на радзіму, дзе гуляў за клюб ХІК.
У 2011 годзе ў рамках Лігі Эўропы ХІК праводзіў матчы супраць нямецкага «Шальке-04», у якіх Тээму здолеў забіць тройчы, але гэта не дапамагло фінскаму клюбу прайсьці далей у групавы раўнд. Добрая гульня гульца ў двух матчах зацікавіла нямецкі клюб і 31 жніўня Пукі падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам з Гельзэнкірхэну[4].
31 жніўня 2013 году перайшоў у склад шатляндзкага «Сэлтыку». Сума трансфэру не была афіцыйна прадстаўлена.
Пукі дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Фінляндыі 4 лютага 2009 году, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Японіі ў таварыскім матчы[5].
ХІК:
«Сэлтык»:
«Брэнбю»: