Уладава лац. Uładava | |||||
польск. Włodawa | |||||
Вуліца Касьцельная | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1242 | ||||
Магдэбурскае права: | 1534 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Люблінскае | ||||
Павет: | Уладаўскі | ||||
Прэзыдэнт места: | мэр[1] | ||||
Плошча: | 17,97 км² | ||||
Вышыня: | 173 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 13 918 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 774,51 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 48-82 | ||||
Паштовы індэкс: | 22-200 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°33′0″ пн. ш. 23°33′0″ у. д. / 51.55° пн. ш. 23.55° у. д.Каардынаты: 51°33′0″ пн. ш. 23°33′0″ у. д. / 51.55° пн. ш. 23.55° у. д. | ||||
Уладава | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт |
Уладава (польск. Włodawa) — места ў Польшчы, на сутоках рэк Бугу і Ўладаўкі. Адміністрацыйны цэнтар сельскай гміны і Ўладаўскага павету Люблінскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2009 год — 13 918 чалавек. Знаходзіцца каля беларуска-польскай граніцы, вузел аўтамабільных дарог на Люблін, Белую, Тэрэспаль, Зосін і інш.
Уладава — магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Побач зь местам праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся фундаваны Людвікам Пацеем комплекс кляштару паўлінаў з касьцёлам Сьвятога Людвіка, царква Раства Багародзіцы, мастацкае аблічча якой пацярпела ад маскоўскай перабудовы, а таксама Вялікая і Малая сынагогі, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Упершыню Ўладава (Валодава[2]) упамінаецца ў XIII ст. у Галіцка-Валынскім летапісе: «Данилъ же затворивъ Холмъ, еха ко брату си Василкови, поима с собою Курила митрополита. А татарове воеваша до Володавы и по озерамъ много зла створше».
У XIV ст. Уладава ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1534 годзе места атрымала Магдэбурскае права.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Уладава ўвайшла ў Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. У 1624—1698 гадох тут дзеяў кальвінскі збор. У 1648 годзе места пацярпела ад войскаў Б. Хмяльніцкага.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Уладава апынулася ў Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам павету Седлецкай губэрні. На 1827 год ў месьце было 489 будынкаў, на 1857 год — 600, у тым ліку 27 мураваных.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ўладава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ўладава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам павету Люблінскага ваяводзтва.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Ўладава занялі войскі Трэцяга Райху. У 1944 годзе Ўладава занялі савецкія войскі, па чым яе зноў перадалі Польшчы.
З 1998 году ў месьце рэгулярна праводзіцца Фэстываль трох культур. Мерапрыемства прысьвячаецца багатай культуры праваслаўя, каталіцтва і юдаізму. Фэстываль праходзіць ува Ўладаве, бо да вайны мясьціна мела шматнацыянальны характар[4]
|