Уладзімер Маякоўскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 19 ліпеня 1893[1][2][3][…] |
Памёр | 14 красавіка 1930[4][5][6][…] (36 гадоў) |
Пахаваны | |
Дзеці | Патрысія Томпсан[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | мастак-плякатыст, паэт, актор, драматург, пісьменьнік, маляр, журналіст, тэатральны актор, кінаактор, рэжысэр, тэатральны рэжысэр, мастак-гравэр, кінарэжысэр, плястычны артыст, сцэнарыст |
Гады творчасьці | 1912 — 1930 |
Жанр | верш, апавядальная паэзія[d], агітпроп[d] і п’еса |
Мова | расейская мова[7] і грузінская мова |
Узнагароды | |
Подпіс | |
http://v-v-mayakovsky.ru/ |
Уладзі́мер Уладзі́меравіч Маяко́ўскі (па-расейску: Владимир Владимирович Маяковский; 19 ліпеня 1893, сяло Багдадзі, Кутаіская губэрня (сучасн. Багдаці, вобласьць Імэрэці, Грузія) — 14 красавіка 1930, Масква, РСФСР) — расейскі паэт, драматург; футурыст.
Уладзімер Маякоўскі неаднаразова прыяжджаў у Беларусь, дзе выступаў перад слухачамі (у 1914, 1925 ды 1927 у Менску, у 1924 у Гомелі, у 1927 у Віцебску. На беларускім матэрыяле стварыў верш «Піва і сацыялізм» (пачатковая назва «Віцебскія думкі») ды верш «Не для вас папоўскія сьвяты».
Некалькі разоў, пачынаючы з 1922 г., Маякоўскі выяжджаў за межы СССР праз памежную станцыю Негарэлае. Ён спыняўся на мытні, гутарыў з памежнікамі, чытаў ім свае вершы. А адным са штуршкоў да напісаньня «Верша аб савецкім пашпарце» (1929) быў выпадак у экспрэсе «Маньчжурыя — Стоўпцы». У вершы «Яны і мы», які быў напісаны пасьля паездкі ў Нямеччыну ды Францыю восеньню 1928 г. таксама згадваецца Негарэлае ды «голая, жабрачая» Беларусь.
Людміла Ўладзімераўна Маякоўская, сястра паэта, прыяжджала ў Менск на запрашэньне Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. Яна тады згадала, між іншым, што іхняя сям’я мае сваяцкія сувязі зь Беларусьсю — брат бацькі Міхаіл Канстанцінавіч Маякоўскі доўга жыў у Беларусі. Ён працаваў лясьнічым у Белавескай пушчы[8] і часта пісаў з Пружан у Грузію, у Багдадзі[9].