Уладзімер Хвашчынскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 траўня 1990[1] (34 гады) | |
Рост | 179 см | |
Вага | 73 кг[2] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дынама Менск | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2012 | Дынама Берасьце | 90 (17) |
2013—2014 | Дынама Менск | 30 (3) |
2014 | → Менск | 16 (6) |
2015 | Менск | 25 (10) |
2016—2018 | Дынама Менск | 76 (23) |
2019—2020 | Шахцёр Салігорск | 12 (1) |
2020 | → Менск | 13 (5) |
2020—2021 | Дынама Менск | 17 (4) |
2021 | → Касьпі | 7 (0) |
2022 | Менск | 27 (20) |
2023— | Дынама Менск | 36 (7) |
Зборныя | ||
2009 | Беларусь (да 19)[d] | |
2010—2012 | Беларусь (да 21) | 8 (0) |
2012—2023 | Беларусь | 8 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Уладзімер Хвашчынскі (нарадзіўся 10 траўня 1990 году, Бабруйск, БССР) — беларускі футбаліст, нападнік менскага «Дынама». У 2012—2013 гадах правёў 4 гульні за нацыянальную зборную Беларусі, у якіх забіў 1 гол. Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году.
Уладзімер зьяўляецца выхаванцам берасьцейскгаа футболу. Скончыўшы школу, паступіў ва Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт у 2008 годзе й паралельна быў залічаны ў склад берасьцейскага «Дынама». У 2012 годзе, пасьля таго як клюб пакінулі Дзьмітры Мазалеўскі й Мікалай Януш, стаў асноўным нападнікам каманды.
11 студзеня 2013 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама» тэрмінам на 3 гады[3]. Сваю першую гульню ў чэмпіянаце Беларусі за «бела-блакітных» правёў 31 сакавіка ў матчы супраць дзейнага чэмпіёну краіны барысаўскага БАТЭ, які праходзіў у Жодзіне. Матч скончыўся зь лікам 1:1, а Ўладзімер нічым асабіста ня вылучыўся.
У ліпені 2014 году аддадзены ў арэнду клюбу «Менск» да канца сэзону[4]. У сакавіку 2015 году па скасаваньні кантракту зь менскім «Дынама» падпісаў кантракт з клюбам «Менск»[5]. У лютым 2016 году ізноў падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[6].
Спачатку ня меў трывалага месца ў асноўным складзе, але ўлетку, пасьля прыходу на пасаду галоўнага трэнэра Сяргея Бароўскага, здолеў стаць асноўным нападнікам менчукоў. У выніку з 10 галамі (8 у чэмпіянаце, 1 у Кубку Беларусі і 1 у Лізе Эўропы) стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі на наступны сэзон[7], а ў жніўні 2017 году — да сканчэньня сэзону 2018 году[8]. У сэзоне 2017 году заставаўся адным з асноўных нападнікаў, за сэзон адзначыўся 10 галамі (9 у чэмпіянаце Беларусі, 1 у Лізе Эўропы).
Сэзон 2018 году пачынаў, выходзячы на замену, але неўзабаве замацаваўся ў пачатковым складзе. З верасьня зноў стаў часьцей выходзіць на замену. Усяго за сэзон забіў 9 галоў (6 у чэмпіянаце Беларусі, 3 у Лізе Эўропы) і стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. Па заканчэньні кантракта ў сьнежні 2018 году пакінуў «Дынама»[9]. У студзені 2019 году далучыўся да салігорскага «Шахцёра»[10]. Нападнік у новым клюбе ня даў рады, бо звычайна толькі часам выходзіў на замену. У сакавіку 2020 году быў аддадзены ў арэнду ў «Менск»[11], дзе стаў гульцом першай адзінаццаткі. У ліпені 2020 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў Салігорск[12] і скасаваў кантракт з «Шахцёрам»[13].
У студзені 2022 году падпісаў аднагадовы кантракт зь «Менскам»[14]. Стаў асноўным нападнікам каманды, у сэзоне 2022 году адзначыўся 20 галамі ў чэмпіянаце Беларусі, што стала найлепшым паказьнікам для беларускіх гульцом з 2007 году. Паводле вынікаў сэзону быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі[15]. У сьнежні 2022 году вярнуўся ў сталічнае «Дынама»[16].
14 лістапада 2012 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Ізраілю. 25 сакавіка 2013 году забіў свой першы гол за зборную ў таварыскім матчы супраць зборнай Канады, аднак пасьля гэтага амаль 10 гадоў не выклікаўся ў зборную. 17 лістапада 2022 году пасьля доўгага перапынку зноў згуляў за зборную ў таварыскім матчы супраць зборнай Сырыі.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Берасьце | 2012 | Найвышэйшая ліга | 28 | 9 |
Дынама Менск | 2013 | Найвышэйшая ліга | 25 | 3 |
2014 | Найвышэйшая ліга | 5 | 0 | |
Менск | 16 | 6 | ||
2015 | Найвышэйшая ліга | 25 | 10 | |
Дынама Менск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 21 | 8 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 28 | 9 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 27 | 6 | |
Шахцёр | 2019 | Найвышэйшая ліга | 12 | 1 |
Менск | 2020 | Найвышэйшая ліга | 13 | 5 |
Дынама Менск | 10 | 3 | ||
2021 | Найвышэйшая ліга | 7 | 1 | |
Менск | 2022 | Найвышэйшая ліга | 27 | 20 |
Дынама Менск | 2023 | Найвышэйшая ліга | 20 | 6 |