![]() Уладзіслаў Валовіч. Т. Вілятц, 1669 | |
![]() Герб «Багорыя» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1615 |
Памёр | 15 верасьня 1668 |
Род | Валовічы |
Бацькі | Пётар Валовіч[d][1] Кацярына Гарадыская[d][1] |
Дзеці | Людвіка з Валовічаў[d] |
Уладзіслаў Валовіч (1615 — 15 верасьня 1668, Вільня) — дзяржаўны й вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар польны літоўскі (1639—1653), ваявода віцебскі (з 1656) і гетман польны літоўскі (з 1667).
Прадстаўнік шляхецкага роду Валовічаў гербу «Багорыя», сын Пятра. Быў дваранінам караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы.
Браў удзел у Смаленскай вайне з Маскоўскай дзяржавай у 1632—1634. Трапіў у палон, але маскоўскі ваявода Міхаіл Шэін адпусьціў яго, каб перадаць каралю просьбу пра складаньне міру.
Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку харунжага троцкага ў 1636—1653. Абіраўся паслом на сойм 1647.
За часамі паўстаньня Хмяльніцкага замяніў гетмана вялікага Яна Кішку, які захварэў, узначаліў адзін са шляхецкіх аддзелаў, неаднаразова разьбіты казакамі ў Мазырскім павеце. Разам з аддзелам зачыніўся ў Слуцку. Выйграў колькі бітваў пад Валожынам, Рэчыцай, Бабруйскам, Чэрыкавам.
У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) узначаліў злучэньне войскаў ВКЛ, у 1658 перамог маскоўскія войскі ля Глыбокага. 8 лютага 1659 разьбіты войскамі Івана Хаванскага пад Мядзелам. Ваяваў таксама са швэдамі[2].
Пабраўся шлюбам з Ганнай Козел-Паклеўскай, зь якой меў дачку Людвіку.