Уладзіслаў Касмынін | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 студзеня 1990[1] (34 гады) | |
Рост | 196 см | |
Вага | 92 кг[2] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Нёман Горадня | |
Нумар | 90 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2015 | Нафтан | 29 (0) |
2010 | → Полацак | 26 (4) |
2011—2012 | → Хваля | 44 (1) |
2013 | → Мікашэвічы | 23 (5) |
2014 | → Віцебск | 13 (3) |
2016 | Мікашэвічы | 14 (1) |
2016 | Нёман Горадня | 11 (1) |
2017—2018 | АГМК[d] | 53 (8) |
2019 | Акжэтпэс | 12 (1) |
2019 | АГМК[d] | 7 (0) |
2020 | Кызылкум[d] | 11 (1) |
2021 | Турон Яйпан[d] | 20 (2) |
2022 | Істыклол[d] | 16 (1) |
2023 | Мэталюрг Бэкабад[d] | 11 (0) |
2023 | Мактаарал | 0 (0) |
2024— | Нёман Горадня | 9 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Уладзіслаў Касмынін (нарадзіўся 17 студзеня 1990 году) — беларускі футбаліст, абаронца гарадзенскага «Нёману».
Распачаў кар’еру ў складзе наваполацкага «Нафтану», дзе гуляў за дубль. У сэзоне 2008 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе. З 2010 году на правах арэнды выступаў у Першай лізе за «Полацак», «Хвалю» і «Граніт». Перад сэзонам 2014 году вярнуўся ў склад «Нафтану». Пачаў выступаць на пазыцыі апорнага паўабаронцы, але ня здолеў замацавацца ў асноўным складзе. У жніўні 2014 году зноў быў аддадзены ў арэнду ў Першую лігу, на гэты раз у «Віцебск»[3], якому дапамог выйсьці ў вышэйшы дывізіён.
У сэзоне 2015 году зноў вярнуўся ў «Нафтан», стаў пераважна выходзіць на замену. У сьнежні 2015 году пакінуў наваполацкі клюб[4], і ў лютым 2016 году пасьля прагляду стаў гульцом «Граніта»[5]. У ліпені 2016 году празь фінансавыя праблемы «Граніта» перайшоў у гарадзенскі «Нёман»[6], дзе таксама замацаваўся ў цэнтры абароны. У студзені 2017 году падпісаў кантракт з узбэцкім клюбам «Алмалык»[7], які на наступны год зьмяніў назву на АГМК. Разам з клюбам стаў уладальнікам Кубка Ўзбэкістану, а ў сэзоне 2017 году з шасьцю галамі быў найлепшым бамбардзірам каманды.
У лютым 2019 году перайшоў у казаскі клюб «Акжэтпэс» з Какшатаў[8], аднак ужо ў ліпені пакінуў яго і неўзабаве вярнуўся ў АГМК[9], дзе гуляў да канца сэзону 2019 году. Другую палову 2020 году правёў у складзе «Кызылкума». У лютым 2021 году стаў гульцом наманганскага «Наўбахора»[10], аднак ужо праз тыдзень перайшоў у «Турон»[11]. Трывала гуляў у пачатковым складзе каманды. Паводле вынікаў сэзона 2021 году «Турон» страціў месца ў Супэрлізе, і ў сьнежні 2021 году абаронца пакінуў клюб[12]. У сакавіку 2022 году стаў гульцом чэмпіёна Таджыкістану «Істыклола»[13]. Разам з клюбам выйграў чэмпіянат, Кубак і Супэркубак Таджыкістану.
У студзені 2023 году ўзмоцніў склад узбэцкага «Мэталюрга»[14]. У жніўні 2023 году перайшоў у казаскі «Мактаарал»[15], аднак гэтак і не выйшаў на поле ў ягоным складзе. У лютым 2024 году вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом гарадзенскага «Нёмана»[16].
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Нафтан | 2015 | Найвышэйшая ліга | 16 | 0 |
Граніт | 2016 | Найвышэйшая ліга | 14 | 1 |
Нёман | 11 | 1 |