Умару Бангура | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 кастрычніка 1987[1] (36 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Цюрых | |
Нумар | 17 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2011 2011—2014 2014—2016 2016— |
Гёнэфос Гаўгесун Дынама Менск Цюрых |
126 (7) 81 (1) 58 (0) 79 (1) |
Зборныя | ||
2007— | Сьера-Леонэ | 36 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Умару Бангура (па-ангельску: Umaru Bangura; нарадзіўся 7 кастрычніка 1987 году, Фрытаўн, Сьера-Леонэ) — футбаліст зь Сьера-Леонэ, абаронца клюбу «Цюрых» і нацыянальнай зборнай Сьера-Леонэ. Найлепшы футбаліст Сьера-Леонэ 2013 году.
Пачынаў кар’еру на радзіме, пазьней некаторы час правёў выступаючы за моладзевы склад ангельскага клюбу «Ўотфард». У 2006 годзе зьехаў у Нарвэгію, дзе правёў доўгі час сваёй кар’еры. У 2013 годзе разам з клюбам «Гаўгесун» атрымаў бронзавыя мэдалі нарвэскага першынства. У 2013 году да Ўмару зьявілася цікавасьць з боку ангельскага клюбу «Крыстал Пэлас», аднак клюбы ня здолелі дамовіцца пра суму трансфэру[2].
У сьнежні 2013 году ў якасьці вольнага агенту далучыўся да складу менскага «Дынама»[3], дзе адразу замацаваўся ў асноўным складзе клюбу на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У кастрычніку 2014 году атрымаў траўму і выбыў да канца сэзону. У жніўні 2016 году перайшоў у «Цюрых»[4].
З 2006 году выступае за нацыянальную зборную Сьера-Леонэ, дзе зьяўляецца трывалым гульцом асновы. У апошніх матчах выконваў абавязкі капітану.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Менск | 2015 | Вышэйшая ліга | 22 | 0 |
2016 | Вышэйшая ліга | 13 | 0 |