Унеча

Унеча
рас. Унеча
Герб Унечы
Дата заснаваньня: 1887
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Бранская вобласьць
Раён: Унецкі
Плошча:
  • 15 км²
Вышыня: 180 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 48351
Паштовы індэкс: 243300
Нумарны знак: 32
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′0″ пн. ш. 32°41′0″ у. д. / 52.85° пн. ш. 32.68333° у. д. / 52.85; 32.68333Каардынаты: 52°51′0″ пн. ш. 32°41′0″ у. д. / 52.85° пн. ш. 32.68333° у. д. / 52.85; 32.68333
Унеча на мапе Расеі
Унеча
Унеча
Унеча
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Уне́ча (па-расейску: Унеча) — места ў Бранскай вобласьці Расеі, у вярхоўі рэчкі Ўнеча. Адміністрацыйны цэнтар Унецкага раёну. Насельніцтва 23 971 чалавек (на 2017 год).

Знаходзіцца за 140 км на паўднёвы захад ад Бранску, на аўтадарозе Бранск — Гомель. Вузел чыгуначных лініяў на Бранск, Воршу, Гомель, Хутар-Міхайлаўскі.

  • 1939 — 14,0 тыс. чал.
  • 1959 — 16,5 тыс. чал.
  • 1979 — 25,4 тыс. чал.[2]
  • 1993 — 29,7 тыс. чал.[3]
  • 2009 — 26,5 тыс. чал.
  • 2017: — 24 тыс. чал.

Завод «Тэмбр». Прадпрыемствы чыгуначнага транспарту (лякаматыўнае і вагоннае дэпо і інш.) і харчовай прамысловасьці (заводы: гароднінасушыльны, масла і сухога малака, мясаптушкакамбінат). Камбінат жалезабэтонных вырабаў.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У месьце знаходзяцца карцінная галерэя Бранскай вобласьці і гістарычна-краязнаўчы музэй.

  1. ^ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx (рас.)
  2. ^ Унеча // Города России: энциклопедия. М.: Большая Российская энциклопедия, 1994. С. 494
  3. ^ Унеча // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]