Усходняя апэрацыйная група стратэгічных зносін | |
анг. East StratCom Task Force | |
Абрэвіятура | УАГСЗ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 2015 (10 гадоў таму) |
Тып | прэс-служба |
Юрыдычны статус | падразьдзяленьне |
Мэта | аспрэчаньне расейскай дэзынфармацыі |
Штаб-кватэра | плошча Рабэра Шумана, д. 9[1] |
Месцазнаходжаньне | Брусэль |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Бэльгія |
Афіцыйныя мовы | ангельская |
Вядучы прамоўца | Пэтэр Стано |
Прамоўца | Набіла Масралі |
Прэс-службоўцы ў замежнай палітыцы | Адам Казноўскі, Ксаўе Кўатрэсоль |
Прэс-службоўца ў гуманітарнай дапамозе | Даньель Пуглісі |
Асноўныя асобы | Эліза Ньета, Зоя Мюлецье[2] |
Матчына кампанія | Эўрапейская служба вонкавай дзейнасьці (Бэльгія) |
Бюджэт | ▲11,1 млн эўра (2021 год) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 16 (2021 год)[3] |
Сайт | euvsdisinfo.eu |
Усхо́дняя апэрацы́йная гру́па стратэгі́чных зно́сін — падразьдзяленьне аддзелу стратэгічных зносін і аналізу зьвестак Эўрапейскай службы вонкавай дзейнасьці, створанае ў красавіку 2015 году.
Заснаванае на падставе прынятага на сустрэчы Эўрапейскага зьвязу 19–20 сакавіка 2015 году рашэньня пра неабходнасьць «супрацьстаяць дэзынфармацыйным кампаніям з боку Расеі, якія працягваюцца»[4][5].
УАГСЗ прызначана для падтрымкі дэлегацыяў Эўрапейскага зьвязу у Азэрбайджане, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне й Расеі[6]. Асноўным прадуктам УАГСЗ зьяўляецца вэб-сайт, які публікуе інфармацыю пра ўсе выяўленыя прыклады дэзынфармацыйных нападаў з боку Расеі.
У іншым моўным разьдзеле існуе паўнейшы артыкул на гэтую тэму: «East StratCom Task Force» (укр.) Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы гэты артыкул з дапамогай перакладу. Для дадатковай інфармацыі націсьніце [Разгарнуць].
|