Фабію Куэнтран | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 сакавіка 1988[1][2] (36 гадоў)
| |
Рост | 179 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2007 2007—2011 2008 2008 2009 2011—2018 2015—2016 2017—2018 2018—2019 |
Рыю Аві Бэнфіка → Насьёнал (арэнда) → Сарагоса (арэнда) → Рыю Аві (арэнда) Рэал Мадрыд → Манака (арэнда) → Спортынг (арэнда) Рыю Аві |
28 (5) 52 (2) 15 (4) 1 (0) 16 (3) 58 (1) 15 (3) 25 (1) 21 (0) |
Зборныя | ||
2009—2017 | Партугалія | 52 (5) |
Фабію Алешандры да Сылва Куэнтран (па-партугальску: Fábio Alexandre da Silva Coentrão; нарадзіўся 11 сакавіка 1988 году, Віла-ду-Кондзі, Партугалія) — былы партугальскі футбаліст, левы ўінгер нацыянальнай зборнай Партугаліі.
Першым прафэсійным клюбам Фабію стаў «Рыю Аві» з роднага гораду Віла-ду-Кондзі, зь якім Куэнтран заключыў кантракт перад сэзонам 2004—2005 гадоў. Дэбютаваў у найвышэйшай лізе Партугаліі 14 кастрычніка 2005 году ў сямнаццацігадовым ўзросьце, усяго ў першым сэзоне правёў 3 гульні. Паводле вынікаў чэмпіянату «Рыю Аві» заняў апошняе 16-е месца й вылецеў у другую лігу. У наступным сэзоне 2005—2006 году Куэнтран стаў гульцом асноўнага складу, правёў 25 гульняў і забіў 4 голы. У лютым 2007 году правёў тыднёвую стажыроўку ў «Чэлсі», паводле вынікаў якой Жузэ Маўрыньню аптымістычна ацаніў дадзеныя футбаліста й паабяцаў у далейшым сачыць за прагрэсам Куэнтрана[3].
У тым жа міжсэзоньні 2007 году заключыў шасьцігадовы кантракт з «Бэнфікай». Куэнтран дэбютаваў у лісабонскай камандзе ў матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў супраць «Капэнгагену», правёўшы на полі другі тайм. Усяго ў 2007 годзе ў чэмпіянаце Партугаліі правёў 3 гульні й у студзені 2008 году быў аддадзены ў арэнду ў клюб найвышэйшай лігі «Насьёнал».
У ліпені 2008 году быў анансаваны пераход на правах арэнды ў нідэрляндзкі «Фэеноорд»[4]. Нягледзячы на тое, што бакі прыйшлі да папярэдняй згоды, угода не была зьдзейсненая й Куэантраў на правах арэнды перайшоў у клюб другой гішпанскай лігі «Рэал Сарагоса»[5]. У «Сарагосе» прыняў удзел у адной гульні, выйшаўшы на замену на 82 хвіліне ў матчы супраць «Дэпартыва Алявэс» пры ліку 4:2. У выніку ў студзені 2009 году вярнуўся ў Партугалію й на правах арэнды правёў палову сэзону ў родным «Рыю Аві».
5 ліпеня 2011 году быў набыты мадрыдзкім «Рэалам» за 30 мільёнаў эўра[6].
Улетку 2007 году ў складзе зборнай Партугаліі да 20 гадоў згуляў у моладзевым чэмпіянаце сьвету, прыняўшы ўдзел у 3 гульнях.
Пасьля таго, як Фабію дасягнуў пахвалы ў «Бэнфіцы», яго сталі выклікаць у асноўную зборную Партугаліі. Разам зь ёй ён прыняў удзел у фінальным турніры чэмпіянату сьвету ў ПАР, дзе правёў усе 4 матчы зборнай Партугаліі.
«Бэнфіка»:
«Рэал»:
«Спортынг»:
Фабію Куэнтран — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў