Фаі́на Ране́ўская (па-расейску : Фаина Георгиевна Раневская ; 27 жніўня 1896 , Таганрог — 19 ліпеня 1984 , Масква ) — савецкая акторка тэатру і кіно, народная артыстка СССР (1961), тройчы ляўрэатка Сталінскай прэміі (1949, 1951, 1951).
Нарадзілася 27 жніўня 1896 году ў Таганрозе ў сям'і выхадцаў зь Беларусі. Скончыла Таганроскую Марыінскую жаночую гімназію. Захаплялася тэатрам з 14 гадоў.
У 1915 годзе пераехала ў Маскву . Жыла ў пакойчыку на Вялікай Нікіцкай. У гэтыя гады пазнаёмілася з М. Цьвятаевай , В. Мандэльштамам, У. Маякоўскім , упершыню сустрэлася з В. Качалавым. Ва ўспамінах Ф. Ранеўская адзначае, што была закаханая ў Качалава і захаплялася ягонай гульнёй[ 1] .
Сваім адзіным каханьнем называла акторку Паўлу Вульф[ 2] .
Сябра Саюзу кінематаграфістаў СССР .
Пахаваная ў Маскве на новых Данскіх могілках.
У тэатры дэбютавала ў 1915 годзе.
У кіно дэбютавала ў 1934 годзе ў фільме М. Рома «Пампушка». У 1939-1941 гадах - акторка кінастудыі «Масфільм », у 1941-1943 - Ташкенцкай кінастудыі (цяпер Узбэкфільм)[ 3] .
Прымала ўдзел у агучваньні мультфільмаў (Фрёкн Бок у «Карлсан вярнуўся»)[ 4] .
Шыльда з адным з крылатых выразаў Ф. Ранеўскай у цюменскай кавярні «Чайная у Раневской» .
Калі я памру, то пахавайце мяне і на помініку напішыце: "Памерла ад агіды".
Склероз нельга вылечыць — яго можна забыць.
Здароўе — гэта калі вам баліць кожны дзень у іншым месцы.
Ведаеце, калі я ўбачыла гэтага лысага на браневіку, то зразумела: нас чакаюць вялікія непрыемнасьці. (Пра Ўладзімера Леніна )
1934 — Пампушка — Спадарыня Луазо Кес
1937 — Дума пра казака Голоту — Пападзьдзя
1939 — Памылка інжынэра Кочына — Іда Гурэвіч, жонка краўца
1939 — Падкідыш — Ляля
1939 — Чалавек у футарале — жонка інспэктара гімназіі
1940 — Каханая дзяўчына — Маня, цётка Дабракова
1941 — Мара — Роза Скараход
1941 — Як пасварыўся Іван Іванавіч з Іванам Нічыпаравічам — Гарпіна
1942 — Аляксандар Пархоменка — тапёрка
1943 — Новыя прыгоды Швэйка («Салдацкая казка») — цётачка Адэль
1943 — Тры гвардзейцы («Родныя берагі») — Соф'я Іванаўна, дырэктарка музэю
1944 — Вясельле — Настасься Цімафееўна, маці нявесты
1945 — Нябесны ціхаход — прафэсарка мэдыцыны
1945 — Слон і вяровачка — бабуля
1947 — Вясна — Маргарыта Львоўна
1947 — Папялушка — Мачыха
1947 — Радавы Аляксандар Матросаў — вайсковая лекарка
1949 — Сустрэча на Эльбе — місіс Мак-Дэрмат
1949 — У іх ёсць Радзіма — фраў Вурст
1958 — Дзяўчына з гітарай — Зоя Паўлаўна Сьвірысьцінская
1960 — Асьцярожна, бабуля! — бабуля
1960 — Драма (кароткамэтражны) — Мурашкіна
1963 — Так і будзе (тэлеспэктакль)
1964 — Лёгкае жыцьцё — Маргарыта Іванаўна , «Каралева Марго»
1964 — Кнот № 25 — Варажбітка ў сюжэце «Карты не хлусяць»
1964 — Кнот № 33 — грамадзянка Піскунова ў сюжэце «Не паеду»
1965 — Першы наведвальнік — старая пані
1966 — Сёньня — новы атракцыён — Ада Канстанцінаўна Бранд, дырэктарка цырку
1978 — Далей — цішыня… (фільм-спэктакль) — Люсі Купэр
1980 — Камедыя даўно мінулых дзён — выкарыстаныя архіўныя кадры.
Фаіна Ранеўская — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
^ Фаина Раневская: «Судьба-шлюха» (дневник) / автор-составитель Д. Щеглов. — АСТ. — «Астрель», 2004.
^ Щеглов А. Записки «эрзац-внука» // Огонёк. — 1996. — № 52.
^ Раневская Фаина Георгиевна — Киносозвездие — авторский проект Сергея Николаева, http://kinosozvezdie.ru/actors/ranevskaya/ranevskaya.html
^ Фаина Раневская восхищалась Василием Ливановым и называла его "шалунишкой" (рас.) KP.RU