Франк-Вальтэр Штайнмаер | |
па-нямецку: Frank-Walter Steinmeier | |
![]() | |
| |
---|---|
з 19 сакавіка 2017 | |
Папярэднік | Ёахім Гаўк[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 5 студзеня 1956[1][2][3][…] (69 гадоў) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Сужэнец | Эльке Бюдэнбэндэр[d][4] |
Дзеці | Мэрыт Штайнмаер[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Сайт | frank-walter-steinmeier.de (ням.) |
Франк-Вальтэр Штайнмаер (па-нямецку: Frank-Walter Steinmeier 5 студзеня 1956, Дэтмальд) — нямецкі палітык, віцэ-канцлер Нямеччыны (2007—2009), міністар замежных справаў Нямеччыны (2005—2009, 2013—2017). Сябра Сацыял-дэмакратычнае грамады Нямеччыны з 1975 году.
12 лютага 2017 выйграў прэзыдэнцкія выбары ў Нямеччыне. З[19 сакавіка 2017 году на пасадзе Старшыні Нямеччыны.
Штайнмаер жанаты, ягоная жонка — судзьдзя ў галіне адміністрацыйнага права — Эльке Бюдэнбэндэр. У іх ёсьць дачка, якая нарадзілася ў 1994 годзе. Штайнмаер з жонкай жыве ў Бэрліне, у раёне Цэлендорф.
У яго таксама ёсьць брат, які, як і бацькі Штайнмаера, жывуць у Дэтмальдзе.
У 2010 годзе ён стаў донарам для сваёй жонкі, якой зрабілі трансплянтацыю ныркі[5]. Менавіта з-за гэтага некаторы час ён не займаўся палітычнай дзейнасьцю.
|