Хавіер Эрнандэс Балькасар | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 чэрвеня 1988[1][2][3][…] (36 гадоў) | |
Рост | 175 см | |
Вага | 71 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Гвадаляхара | |
Нумар | 14 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2010 2010—2015 2014—2015 2015—2017 2017—2019 2019—2020 2020—2023 2024— |
Гвадаляхара Манчэстэр Юнайтэд → Рэал Мадрыд (арэнда) Баер Ўэст Гэм Юнайтэд Сэвільля Лос-Анджэлес Гэлаксі Гвадаляхара |
64 (26) 103 (37) 23 (7) 54 (28) 55 (16) 9 (1) 76 (38) 15 (1) |
Зборныя | ||
2009— | Мэксыка | 109 (52) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Хавіер Эрнандэс Балькасар (па-гішпанску: Javier Hernández Balcázar; нарадзіўся 1 чэрвеня 1988 году, Гвадаляхара, Мэксыка) — мэксыканскі футбаліст, нападнік клюбу «Гвадаляхара» і нацыянальнай зборнай Мэксыкі, у якой рэгулярна ўдзельнічае на буйных міжнародных спаборніцтвах. Эрнандэс мае мянушку «Чычарыта» (гішп. Chicharito — «гарошына»), якая выкарыстоўваецца ў якасьці надпісу на ягонай кашулі. Зьяўляецца выхаванцам мэксыканскага клюбу «Гвадаляхара».
Эрнандэс пачаў выступаць за моладзевую каманду «Гвадаляхары» ва ўзросьце дзевяці гадоў. У 2006 годзе дэбютаваў за асноўную каманду «Гвадаляхары» ў матчы Апэртуры супраць клюбу «Нэкакса». Пры ліку 3:0 ён выйшаў на замену Амару Брава на 87-й хвіліне матчу, а ўжо празь пяць хвілінаў забіў чацьверты гол сваёй каманды.
8 красавіка 2010 году Эрнандэс падпісаў кантракт з ангельскім клюбам «Манчэстэр Юнайтэд»[4]. 27 траўня 2010 году ён атрымаў дазвол на працу ў Вялікабрытаніі, а ўжо 1 ліпеня стаў гульцом клюбу[5]. 28 ліпеня 2010 году Эрнандэс упершыню згуляў за «Юнайтэд», выйшаўшы на замену Нані ў таварыскім матчы супраць каманды ўсіх зорак МЛС, у гэтай жа сустрэчы ён забіў свой першы гол за клюб, замкнуўшы пас Дэрэна Флэтчэра. 16 жніўня Эрнандэс згуляў свой першы матч у Прэм’ер-Лізе, выйшаўшы на замену Ўэйну Руні на 63-й хвіліне сустрэчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», якая скончылася зь лікам 3:0 на карысьць «чырвоных д’яблаў»[6].
1 верасьня 2014 году Эрнандэс перайшоў на правах арэнды ў мадрыдзкі «Рэал», які атрымаў права выкупіць кантракт гульца ў канцы сэзону[7].
Эрнандэс дэбютаваў за зборную Мэксыкі 30 верасьня 2009 году ў матчы супраць зборнай Калюмбіі, у якім ён адзначыўся галявой перадачай. 24 лютага 2010 году ён забіў два галы ў браму зборнай Балівіі, а таксама адзначыўся галявой перадачай. Разам са зборнай Мэксыкі Чычарыта браў удзел у чэмпіянаце сьвету 2010 году, а таксама ў турніры Залатога кубка КОНКАКАФ і Кубку канфэдэрацыяў 2013 году. Эрнандэс зьяўляецца трэцім бамбардзірам зборнай Мэксыкі ўсіх часоў[8].
«Гвадаляхара»:
«Манчэстэр Юнайтэд»:
«Рэал»:
«Сэвільля»:
Мэксыка: