Хасэ Кальехон | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 лютага 1987[1][2][3] (38 гадоў) | |
Рост | 178 см[4] | |
Вага | 73 кг[4] | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Марбэльля | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2007 2007—2008 2008—2011 2011—2013 2013—2020 2020—2022 2022—2024 2024— |
Рэал Мадрыд 3 Рэал Мадрыд Кастыльля Эспанёл Рэал Мадрыд Напалі Фіярэнтына Гранада Марбэльля |
4 (0) 36 (21) 96 (10) 55 (8) 255 (64) 50 (1) 67 (4) 0 (0) |
Зборныя | ||
2014— | Гішпанія | 5 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Хасэ Марыя Кальехон Буэна (па-гішпанску: José María Callejón Bueno; нарадзіўся 11 лютага 1987 году, Матрыль, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Марбэльля». Ягоны брат-блізьнюк, Хуанмі, таксама зьяўляецца футбалістам, і абодва гульцы былі выпускнікамі акадэміі мадрыдзкага клюбу.
У дарослым футболе дэбютаваў у 2007 годзе выступамі за каманду клюбу «Рэал-2 Мадрыд», у якой правёў адзін сэзон, прыняўшы ўдзел у 40 матчах чэмпіянату.
Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу клюбу «Эспанёл», у склад якога далучыўся ў 2008 годзе. Згуляў за барсэлёнскі клюб наступныя тры сэзоны. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Эспанёлу», быў гульцом асноўнага складу каманды.
У склад клюбу «Рэал» Мадрыд далучыўся ў 2011 годзе.
9 ліпеня 2013 году італьянскі клюб «Напалі» абвесьціў аб дасягненьні пагадненьня з мадрыдцамі аб перадачы Кальехона за 10 млн эўра[5].
«Рэал»:
«Напалі»: