Цьверач

Цьверач
лац. Ćvierač
лет. Tverečius
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Ігналінскі
Вышыня: 127 м н. у. м.
Насельніцтва: 231 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-30009
Геаграфічныя каардынаты: 55°18′40.000″ пн. ш. 26°35′49.999″ у. д. / 55.31111111° пн. ш. 26.59722194° у. д. / 55.31111111; 26.59722194Каардынаты: 55°18′40.000″ пн. ш. 26°35′49.999″ у. д. / 55.31111111° пн. ш. 26.59722194° у. д. / 55.31111111; 26.59722194
Цьверач на мапе Летувы
Цьверач
Цьверач
Цьверач
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Цьверач (лет. Tverečius) — вёска ў Летуве, на беразе возера Цьверачы. Цэнтар староства Ігналінскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 231 чалавек. Знаходзіцца за 33 км на ўсход ад Ігналіны.

Цьверач — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс кляштару аўгустынаў з касьцёлам Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVII ст.

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Тверечъ (1553 год)[1].

Касьцёл, 1915—1918 гг.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Цьверач датуецца 21 ліпеня 1501 годам, калі ў ім заснавалі кляштар аўгустынаў. Таго ж году тут збудавалі мураваны касьцёл.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай Цьверач увайшоў у склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1662 годзе ваявода троцкі Мікалай Стафан Пац збудаваў тут комплекс мураванага кляштару аўгустынаў з новым касьцёлам.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Цьверач апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні. На 1866 год тут было 18 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Цьверач занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Цьверач абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Цьверач апынуўся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Цьверач Летуве.

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 247 чал., зь іх 221 каталік, 7 старавераў і 18 юдэяў; 1881 год — 605 чал. (290 муж. і 315 жан.)[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 231 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Капліца
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1905—1925)
  • Могілкі: капліца

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынаў (1662)
  1. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 167.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 683.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]