Чэрыкаў лац. Čerykaŭ | |||||
Царква ў старой камяніцы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1578 | ||||
Магдэбурскае права: | 1641 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Магілёўская | ||||
Раён: | Чэрыкаўскі | ||||
Плошча: | 10,7 км² | ||||
Вышыня: | 167 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 8144 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 761,12 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2243 | ||||
Паштовы індэкс: | 213533 | ||||
СААТА: | 7256501000 | ||||
Нумарны знак: | 6 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°34′0″ пн. ш. 31°22′0″ у. д. / 53.56667° пн. ш. 31.36667° у. д.Каардынаты: 53°34′0″ пн. ш. 31°22′0″ у. д. / 53.56667° пн. ш. 31.36667° у. д. | ||||
± Чэрыкаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Чэ́рыкаў — места ў Беларусі, на правым беразе Сажа. Адміністрацыйны цэнтар Чэрыкаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 8144 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 77 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў; на скрыжаваньні аўтамабільных шляхоў Магілёў — Касьцюковічы, Бабруйск — Крычаў.
Чэрыкаў — магдэбурскае места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XIX ст.
Існуе некалькі меркаваньняў пра паходжаньне тапоніму Чэрыкаў. Паводле першага зь іх, ён утварыўся ад словаў «чартала», «чарціць» і мае зьвязкі з прымітыўнымі працамі земляробства — «аратым»[2]. Другая вэрсія зьвязвае назву места з старажытнымі плямёнамі, якія абралі правы бераг ракі Сож для стаянак сваіх лодак — «чырыкаў».
Таксама існуе народнае паданьне, паводле якога на месцы сучаснага Чэрыкава рэзалі авечак каб аплаціць даніну татарам. Надалей адбылася наступная трансфармацыя назвы паселішча: «чырык авечак» — Чырыкавец — Чэрыкаў[3].
Першы пісьмовы ўпамін пра Чэрыкаў датуецца 1460 годам[3]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ён увайшоў у склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1578 годзе мястэчка стала цэнтрам староства Магілёўскай эканоміі.
У пачатку XVII стагодзьдзя Чэрыкаў атрымаў статус места[4]. У 1641 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў месту Магдэбурскае права[4] і герб: «у блакітным полі срэбны мур з трыма вежамі, у цэнтральнай — брама з збройным рыцарам зь дзідай у руцэ»[5].
У кастрычніку 1648 году казакі на чале з Крывашапкай занялі Чэрыкаў, адкуль рабілі набегі на шляхецкія маёнткі Амсьціслаўскага ваяводзтва. Неўзабаве казакоў разьбіў аддзел полацкай шляхты на чале з князем Лукомскім. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) места спустошылі маскоўскія захопнікі[4]. У 1678 годзе Чэрыкаў стаў цэнтрам воласьці (павету) Амсьціслаўскага ваяводзтва[4].
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Чэрыкаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1773 годзе Чэрыкаў зноў атрымаў статус места і стаў цэнтрам павету Амсьціслаўскай правінцыі (у 1796—1802 гадох — Беларускай, пазьней — Магілёўскай губэрні). У 1781 годзе расейскія ўлады даравалі яму новы герб. На 1787 год у месьце было 300 дамоў, дзеялі 2 царквы, працавала школа. У 1789 годзе адкрылася 2-клясная вучэльня. У канцы XVIII стагодзьдзя праз Чэрыкаў прайшоў тракт Магілёў — Чавусы — Крычаў — Амсьціслаў, у ХІХ стагодзьдзі — Маскоўска-Варшаўская шаша. У гэты час на Сажы існавалі тры прыстані; праводзіліся конныя кірмашы, працаваў цукровы завод. На 1811 год у месьце было 364 двары, на 1839 год працавалі 2 плісавыя, 1 палатняная, 1 гарбарная, 1 паташная і 2 медзеплавільныя мануфактуры. У пачатку 1840-х гадоў — 380 драўляных і 2 мураваныя будынкі, працавалі 39 крамаў, на 1848 год — 407 дымоў.
За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) Я. Жукоўскі сфармаваў у Чэрыкаве паўстанцкі аддзел, які пазьней злучыўся з Горацкім аддзелам Л. Зьвяждоўскага. На 1865 год у месьце было 15 мураваных (астрог, 2 адміністрацыйныя будынкі, паштовая станцыя, застаўны шашэйны дом, 9 крамаў і 2 жылыя дамы) і 566 драўляных будынкаў (царква, касьцёл, 4 малітоўныя школы, 54 крамы, мескі млын, 505 жылых дамоў). Плян складаўся з 4 пляцаў, 12 вуліцаў, 13 завулкаў, частка зь якіх была брукаванай. На 1880 год у Чэрыкаве было 564 будынкі. У 1904 годзе ў месьце працавалі 23 дробныя прадпрыемствы, 162 рамесьнікі, лякарня на 20 ложкаў. У 1913 годзе працавалі вінны завод, лесапільна-мукамольны завод, млыны.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чэрыкаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Беліцкай воласьці Чэрыкаўскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[6]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Чэрыкаў увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Чэрыкаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну Калінінскай, у 1927—1930 гадох Магілёўскай акругі, з 1938 году — у Магілёўскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 17 ліпеня 1941 да 1 кастрычніка 1943 году места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
У 1959—1962 і 1965—1966 гадох Чэрыкаў уваходзіў у склад Крычаўскага раёну, у 1962—1965 гадох — у склад Краснапольскага раёну. У 2002 годзе афіцыйна зацьвердзілі гістарычны мескі герб[7].
У Чэрыкаве працуюць 2 сярэднія, пачатковая, спартовая школы, школа мастацтваў.
Дзеюць дом культуры, гістарычна-краязнаўчы музэй, бібліятэкі.
У сучасным пляне места галоўныя вуліцы зьяўляюцца працягам аўтамагістраляў. У цэнтры ўтварылася 3—5-павярховая забудова. У цэлым жа пераважаюць будынкі сядзібнага тыпу. Вядзецца будова 5-павярховых дамоў.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
Болдзіна вуліца | Красная вуліца Магілёўская вуліца |
Камсамольская вуліца |
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, лесанарыхтоўчай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Чэрыкава |
---|
|
Дзее Чэрыкаўскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Працуе база юных турыстаў. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[17].
Геалягічнае агаленьне «Чэрыкаў» — помнік прыроды дзяржаўнага значэньня.
|