Шарлот Амалія | |
анг. Charlotte Amalie | |
Дата заснаваньня: | 1666 |
Краіна: | ЗША |
Тэрыторыя: | Амэрыканскія Віргінскія астравы |
Плошча: | 3,14 км² |
Вышыня: | 0 м н. у. м. |
Насельніцтва (2010) | |
колькасьць: | 18 481 чал. |
шчыльнасьць: | 5885,67 чал./км² |
Часавы пас: | UTC-4 |
Тэлефонны код: | 340 |
Паштовы індэкс: | 00801–00804, 801, 803 |
Геаграфічныя каардынаты: | 18°21′0″ пн. ш. 64°57′0″ з. д. / 18.35° пн. ш. 64.95° з. д.Каардынаты: 18°21′0″ пн. ш. 64°57′0″ з. д. / 18.35° пн. ш. 64.95° з. д. |
Шарлот Амалія | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.st-thomas.com/ |
Шарло́т Ама́лія — сталіца і самы вялікі горад Амэрыканскіх Віргінскіх астравоў. Ён разьмешчаны на востраве Сэнт-Томас, насельніцтва на 2010 год складала 18 481 чалавек.
Горад мае сваю назву ў гонар Шарлоты Амаліі Хэсэль-Касэльскай (1650—1714), каралевы пры дацкім каралі Хрыстыяне V. Горад вядомы сваім глыбокім портам, які аднойчы быў захоплены піратамі. Цяпер гэта папулярны пункт для круізных лайнэраў. У 2004 годзе тут пабывала 1,5 млн пасажыраў круізных лайнэраў. У сучаснай Шарлот Амаліі захоўваецца шмат гістарычных будынкаў, у тым ліку і другая па старажытнасьці сынагога ў Заходнім паўшар’і.
Шарлот Амалія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў