Marie Charlotte Amélie Augustine Victoire Clémentine Léopoldine | |
![]() | |
![]() | |
![]() | |
---|---|
10 красавіка 1864 — 19 чэрвеня 1867 | |
Папярэднік | манархія адноўлена |
Наступнік | манархія скасавана |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | 7 чэрвеня 1840 Лякен, Брусэль, Бэльгія |
Памерла | 19 студзеня 1927 Мэйсэ, Бэльгія |
Пахаваная | |
Род | Саксэн-Кобург-Гоцкая |
Бацькі | Леапольд I Люіза Марыя Арлеанская |
Муж | Максіміліян I |
Рэлігія | Каталіцтва |
Подпіс | ![]() |
Марыя Шарлёта Амэлія Аўгыстына Вікторыя Клемэнтына Леапальдына (поўнае імя па-француску: Marie Charlotte Amélie Augustine Victoire Clémentine Léopoldine; 7 чэрвеня 1840 — 19 студзеня 1927) — прынцэса Бэльгіі з Саксэн-Кобург-Гоцкай дынастыі, пасьля замужжа імпэратрыца-кансорт Мэксыкі.
Адзіная дачка караля Леапольда I і ягонай другой жонкі Люізы Арлеанскай, сястра Леапольда II і Філіпа Фляндраўскага. Яна была названа ў гонар першай жонкі Леапольда, прынцэсы Шарлёты Ўэйлзкай, якая памерла падчас родаў. Прынцэса даводзілася стрыечнай сястрой каралеве Вялікабрытаніі Вікторыі і ейнаму мужу герцагу Альбэрту, а таксама партугальскаму манарху Фэрнанду II.
27 ліпеня 1857 году Шарлёта абралася шлюбам з аўстрыйскім эрцгерцагам Максіміліянам (1832—1867), малодшым братам імпэратара Франца Ёсіфа. Той прызначыў Максіміліяна віцэ-каралём Лямбардзка-Вэнэцыянскага каралеўства і пара некалькі гадоў правяла ў Італіі.
У 1863 годзе пры падтрымцы францускага імпэратара Напалеона III Максіміліян атрымаў тытул і карону Імпэратара Мэксыкі. Пасьля прыбыцьця ў Мэксыку ў 1864 годзе пара каранавалася й засталася жыць у Мэхіка, абраўшы як рэзыдэнцыю Чапультэпецкі палац. Як імпэратрыца, Шарлёта зьмяніла імя й стала звацца на гішпанскі манер Карлётай. Пасьля ўсяго некалькіх месяцаў пасьля каранацыі Напалеон III вырашыў спыніць свой мэксыканскі праект і Максіміліян пазбавіўся ягонай падтрымкі. Новы імпэратар сутыкнуўся з процідзеяньнем з боку рэспубліканцаў і Злучаных Штатаў. Бачачы няўстойлівасьць становішча, Шарлёта вярнулася ў Эўропу, дзе паспрабавала знайсьці падтрымку для мужа. Аднак ейныя высілкі былі марныя, у яе зьявіліся сымптомы шызафрэніі й моцны стрэс. У Мэксыку яна гэтак і не вярнулася. Сумныя весткі з-а акіяну й няўдача місіі падарвалі здароўе Шарлёты, яна пакутавала на шызафрэнію й наступныя гады жыла пад наглядам дактароў у сваім замку пад Брусэлем. Яна памерла гэтак і не даведаўшыся, што ў 1867 годзе ейны муж быў расстраляны.
Шарлёта й Максіміліян ня мелі дзяцей. У 1865 годзе імпэрская пара ўсынавіла Агустына й Сальвадора Ітурбідэ, унукаў былога імпэратара Мэксыкі Агустына Ітурбідэ. Пасьля падзеньня манархіі ўсынаўленьне страціла сілу. Паводле чутак, у 1866 годзе Шарлёта сустракалася з бэльгійскім афіцэрам Альфрэдам ван дэр Сьмісэнсам і вынікам іхнай сувязі стала нараджэньне Максіма Вэйгана. Сам Вэйган, будучы францускі генэрал, адмовіўся пацьвердзіць ці аспрэчыць гэту інфармацыю.