Штэфан Ліхтштайнэр | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 16 студзеня 1984[1][2][3] (40 гадоў) | |
Рост | 181 см[4] | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | задні абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2005 2005—2008 2008—2011 2011—2018 2018—2019 2019—2020 |
Грасгопэр Ліль Ляцыё Ювэнтус Арсэнал Аўгсбург |
79 (4) 89 (6) 100 (3) 201 (12) 14 (0) 20 (0) |
Зборныя | ||
2006—2019 | Швайцарыя | 108 (8) |
Штэ́фан Ліхтшта́йнэр (па-нямецку: Stephan Lichtsteiner; нарадзіўся 16 студзеня 1984 году, Адлігеншвіль, Швайцарыя) — былы швайцарскі футбаліст, абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Швайцарыі.
У юнацтве выступаў за цюрыскі клюб «Грасгопэр», дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе ў сэзоне 2002—2003 гадоў. Пасьля сэзону 2004—2005 гадоў перайшоў у табар францускага клюбу «Ліль», стаўшы адным зь пяці швайцарскіх футбалістаў, які перайшлі ў клюбы Лігі 1 цягам лета лета 2005 году. Ён стаў сталым гульцом асноўнага складу клюбу ў сваім першым сэзоне і дапамог «Лілю» заняць выніковае трэцяе месца, каб забясьпечыць клюбу месца ў Лігу чэмпіёнаў на наступны год.
Пасьля добрых выступаў за нацыянальную каманду на Эўра-2008, некалькі клюбаў, як то «Пары Сэн-Жэрмэн» і «Эвэртан», выказалі зацікаўленасьць у падпісаньні гульца[5]. Аднак Штэфан адхіліў прапанову ПСЖ і, у ліпені, падпісаў кантракт зь італьянскім «Ляцыё» на чатыры гады. Паводле некаторых зьвестак сума трансфэру магла быць у раёне 1,5 млн эўра[6].
27 чэрвеня 2011 году «Ювэнтус» пацьвердзіў пераход Ліхтштайнэра за 10 млн эўра[7].
Упершыню Штэфан вызываўся ў нацыянальную зборную Швайцарыі яшчэ ў 2005 годзе, аднак на пляцоўку не выходзіў. 11 лістапада 2006 году ён дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Бразыліі, якая скончылася паразай зь лікам 2:1.
«Грасгопэр»:
«Ляцыё»:
«Ювэнтус»: