Шумск лац. Šumsk | |
лет. Šumskas | |
У цэнтры мястэчка | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Віленскі |
Раён: | Віленскі |
Вышыня: | 187 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 919 чал. (2011) |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°36′0″ пн. ш. 25°45′0″ у. д. / 54.6° пн. ш. 25.75° у. д.Каардынаты: 54°36′0″ пн. ш. 25°45′0″ у. д. / 54.6° пн. ш. 25.75° у. д. |
Шумск | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Шумск (лет. Šumskas) — мястэчка ў Летуве, каля ракі Лошы. Уваходзіць у склад Кавальчыцкага староства Віленскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 919 чалавек. Знаходзіцца на ўсход ад Вільні, каля беларуска-летувіскай граніцы.
Шумск — мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся дамініканскі касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і сядзібна-паркавы комплекс Шумскіх, помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся кляштар дамініканаў, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя, зруйнаваны расейскімі ўладамі.
Тапонім Шумск паходзіць ад прозьвішча ўладальнікаў маёнтку Шумскіх.
Упершыню Шумск упамінаецца ў XVII ст. пад назвай Паляны, калі ён уваходзіў у склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва. Пазьней мястэчка атрымала назву Шумск у гонар яго ўладальнікаў Шумскіх.
У 1696 годзе Міхал Шумскі збудаваў у Шумску касьцёл.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Шумск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У другой палове XIX ст. у мястэчку было 10 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Шумск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шумск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве.
|