Э́дўард А́лен Га́рыс (па-ангельску: Edward Allen Harris; нарадзілася 28 лістапада 1950 году) — амэрыканскі актор і рэжысэр. Самыя выбітныя свае ролі выканаў у фільмах «Апалён-13» (1995), «Шоў Трумана» (1998), «Полак» (2000) і «Гадзіны» (2002), дзякуючы якім атрымліваў намінацыю на прэмію «Оскар».
Нарадзіўся ў штаце Нью-Джэрзі, дзе першапачаткова і гадаваўся[7]. У школе захапляўся амэрыканскім футболам, гуляючы ў школьнай дружыне. Па пераезьдзе сям’і ў Нью-Мэксыка Гарыс захапіўся тэатрам. Навучаўся ў Каліфарнійскім інстытуце мастацтваў, пасьля чаго выступаў у тэатрах. Зь сярэдзіны 1970-х гадоў пачаў зьяўляцца ў тэлевізійных ролях, а апасьля ў кінэматографе. Сярод ягоных роляў вылачаюцца выкананьні ў фільмах «Сапраўдныя мужчыны» (1983), «Бездань» (1989), «Стан ласкі» (1990), «Гленгары Глен Рос» (1992), «Фірма» (1993), «Апалён-13» (1995), «Ніксан» (1995), «Скала» (1996), «Шоў Трумана» (1998), «Мачаха» (1998), «Полак» (2000), «Цудоўны розум» (2001), «Вораг ля брамы» (2001), «Гадзіны» (2002), «Апраўданая жорсткасьць» (2005), «Бывай, дзіцятка, бывай» (2007), «Скрозь сьнег» (2013), «Маці!» (2017) і «Страчаная дачка» (2021).
Пэўную папулярнасьць атрымаў дзякуючы выкананьню ролі ў вэстэрн-сэрыяле «Сьвет Дзікага Захаду» кампаніі HBO.