Эдуард Жэўнераў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 лістапада 1987[1][2] (36 гадоў) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 83 кг[4] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Менск | |
Нумар | 5 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2008 | Савіт Магілёў | 32 (0) |
2007 | → Спартак Шклоў | 19 (0) |
2009—2010 | Дняпро Магілёў | 30 (1) |
2011—2012 | Дынама Менск | 14 (0) |
2012 | → Дняпро Магілёў | 6 (0) |
2012 | Белшына | 2 (0) |
2013 | Славія Мазыр | 0 (0) |
2013 | → Віцебск | 26 (0) |
2014—2015 | Дынама Берасьце | 48 (1) |
2016 | Дняпро Магілёў | 9 (0) |
2016 | Белшына | 9 (0) |
2017 | Янава | 18 (0) |
2018 | Белшына | 28 (2) |
2019—2020 | Смалявічы | 51 (0) |
2021—2022 | Слуцак | 32 (0) |
2022 | Менск | 15 (0) |
2023 | Іслач | 0 (0) |
2023—2024 | Арсэнал Койданаў | 40 (3) |
2024— | Менск | 5 (1) |
Зборныя | ||
2010 | Беларусь | 1 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Эдуард Жэўнераў (нарадзіўся 1 лістапада 1987 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Менску».
У 2006 годзе Жаўнерава запрыкмеціў у першынстве гораду Магілёва Аляксандар Сяднёў, які зьбіраў новую каманду. Такім чынам Эдуард трапіў у склад «Савіту», зь якім дакрочыў да Найвышэйшай лігі. У 2009 годзе, пасьля таго як «Савіт» спыніў існаваньне, перайшоў у магілёўскі «Дняпро», разам зь якім узяў бронзавыя мэдалі чэмпіянату, а на наступны сэзон прасунуўся да раўнда плэй-оф Лігі Эўропы. У студзені 2011 году далучыўся да менскага «Дынама». Наўзамен у адваротным напрамку накіраваўся Антон Матвеенка. З траўня 2011 году, калі трэнэрам дынамаўцаў стаў Сяргей Аўчыньнікаў, Жаўнераў пачаў трывала выходзіць у стартавым складзе «Дынама» на пазвцыі цэнтральнага абаронцы, але ў канцы сэзону сеў на лаўку. У выніку першую палову сэзону 2012 году правёў у арэндзе ў «Дняпры», але і там ня здолеў замацавацца. Улетку 2012 году скасаваў кантракт з «Дынама» і прыяднаўся да «Белшыны», але згуляў за яе ўсяго ў двух матчах. У пачатку 2013 году стаў гульцом мазырскай «Славіі», але згуляў толькі некалькі матчаў за дубль, пасьля чаго апынуўся ў арэндзе ў «Віцебску», які на той момант гуляў у Першай лізе. У віцебскім клюбе стаў асноўным цэнтральным абаронцам.
У сакавіку 2014 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[5], дзе ўлетку таго ж году канчаткова замацаваўся ў цэнтры абароны. У лютым 2015 году падоўжыў кантракт зь берасьцейцамі[6]. У сэзоне 2015 году заставаўся асноўным гульцом дынамаўцаў, але па заканчэньні сэзону пакінуў клюб[7].
У лютым 2016 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[8]. У ліпені 2016 году падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[9]. У студзені 2017 году, пакінуўшы Бабруйск, накіраваўся на прагляд у «Слуцак», але не падышоў клюбу. У сакавіку 2017 году перайшоў у клюб «Янава»[10]. У лютым 2018 году падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[11]. У сьнежні 2018 году перайшоў у клюб «Смалявічы»[12]. У пачатку сэзона 2019 году быў абраны капітанам каманды. У якасьці трывалага гульца пачатковага складу дапамог смалявіцкаму клюбу вярнуць месца ў Найвышэйшай лізе. У студзені 2020 году падоўжыў кантракт з «Смалявічамі»[13]. У 2020 годзе заставаўся асноўным абаронцам і капітанам каманды, але ня здолеў выратаваць яе ад вылету з Найвышэйшай лігі. У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Смалявічы»[14].
У студзені 2021 году падпісаў кантракт з «Слуцкам»[15]. Замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт з слуцкім клюбам[16]. У ліпені 2022 году пакінуў «Слуцак»[17] і хутка далучыўся да «Менску»[18], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў сталічны клюб[19].
У студзені 2023 году выправіўся на прагляд у «Іслач» і ў лютым падпісаў паўгадавы кантракт з клюбам[20]. Аднак, у складзе каманды толькі ў адным афіцыйным матчы заставаўся на лаўцы запасных, і ўжо ў сакавіку 2023 году пакінуў клуб[21], хутка далучыўся да койданаўскага «Арсэнала»[22]. Паводле вынікаў сэзону 2023 году дапамог «Арсэналу» вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клюбам[23]. У ліпені 2024 году пакінуў «Арсэнал»[24] і неўзабаве стаў гульцом «Менску»[25].
11 жніўня 2010 году згуляў свой адзіны матч у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаў на замену ў таварыскай гульні супраць зборнай Летувы.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Берасьце | 2015 | Найвышэйшая ліга | 25 | 0 |
Дняпро Магілёў | 2016 | Першая ліга | 9 | 0 |
Белшына | Найвышэйшая ліга | 9 | 0 | |
Белшына | 2018 | Першая ліга | 28 | 2 |