Эдуард Шэварнадзэ | |
па-грузінску: ედუარდ ამბროსის ძე შევარდნაძე | |
![]() | |
2-і прэзыдэнт Грузіі | |
---|---|
26 лістапада 1995 — 23 лістапада 2003 | |
Папярэднік | Зьвіяд Гамсахурдзія |
Наступнік | Міхаіл Саакашвілі |
1-ы старшыня парлямэнту Грузіі | |
2 лістапада 1992 — 26 лістапада 1995 | |
Папярэднік | Акакій Асаціяні |
Наступнік | Зураб Жванія |
6-ы міністар замежных справаў СССР | |
2 ліпеня 1985 — 20 сьнежня 1990 | |
Папярэднік | Андрэй Грамыка |
Наступнік | Аляксандар Бясьсьмертных |
Чалец Палітбюро Цэнтральнага камітэту КПСС | |
1 ліпеня 1985 — 13 ліпеня 1990 | |
11-ы першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Грузіі | |
29 верасьня 1972 — 6 ліпеня 1985 | |
Папярэднік | Васіль Мжаванадзэ |
Наступнік | Джумбер Паціяшвілі |
Міністар унутраных справаў Грузінскай ССР | |
1965 — 1972 | |
Папярэднік | Уладзімер Джанджгава |
Наступнік | Дылар Хабуліяні |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 25 студзеня 1928 вёска Мамаці, Гурыйскі павет, Грузінская ССР, Закаўкаская СФСР |
Памёр | 7 ліпеня 2014 Тбілісі |
Партыя | КПСС (1948—1991), Саюз грамадзянаў Грузіі (з 1993-га) |
Адукацыя | Кутайскі пэдагагічны інстытут (1959) |
Сужэнец | Нанулі Раджэнаўна Цагарэйшвілі-Шэварднадзэ |
Дзеці | Сын Паата, дачка Манана |
Бацька | Амвросі Георгіевіч Шэварнадзэ |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Эдуа́рд Амвро́сіевіч Шэварна́дзэ (па-грузінску: ედუარდ ამბროსის ძე შევარდნაძე; 25 студзеня 1928, в. Мамаці, Гурыйскі павет, Грузінская ССР, Закаўкаская СФСР — 7 ліпеня 2014, Тбілісі, Грузія) — дзяржаўны дзяяч СССР і Грузіі.
Нарадзіўся ў сям’і настаўніка, які быў чальцом КПСС. Аднак дзядзька Зьміцер Шэварнадзэ, які быў мастаком, быў забіты ў 1937 годзе на загад першага сакратара ЦК Кампартыі Грузіі Лаўрэнція Берыі за ладжаньне супраціву разбурэньню сярэднявечнай царквы Ўсьпеньня Багародзіцы ў Тбілісі. Падчас Вялікай чысткі таксама забілі бацьку жонкі, зь якой ён пабраўся шлюбам ў 1951 годзе. Ягоны старэйшы брат Акакій загінуў у 1941 годзе падчас абароны Берасьцейскай крэпасьці, пахаваны ў мэмарыяле на плошчы Цырыманіялаў ў цытадэлі мэмарыяльнага комплексу «Берасьцейская крэпасьць-герой»[1].
З 1946 г. працаваў на Камуністычны саюз моладзі Грузіі. У 1957—1961 гг. займаў пасаду першага сакратара яго ЦК. Тады ж пазнаёміўся з Міхаілам Гарбачовым, які ўзначальваў камсамол Стаўрапольскага краю Расейскай СФСР. У 1965—1972 гг. займаў пасаду міністра ўнутраных справаў Грузінскай ССР. У 1972—1985 гг. быў першым сакратаром ЦК Кампартыі Грузіі. Пры яго кіраўніцтве ў 1978 г. на 3 гады зьняволілі і яшчэ на 3 гады выслалі ў Расею заснавальнікаў Групы абароны правоў чалавека Зьвіяда Гамсахурдзію і Міраба Коставу[2]. У 1985—1990 гг. быў чальцом Палітбюро ЦК КПСС ды міністрам замежных справаў СССР. Пры падачы ў адстаўку з пасады міністра папярэдзіў пра падрыхтоўку путча[3].
У 1992—1995 гадах стаяў на чале Ваеннай рады, што зрынула 1-га абранага прэзыдэнта Грузіі Зьвіяда Гамсахурдзію і вяла грамадзянскую вайну супраць яго прыхільнікаў. У 1995 г. абраўся прэзыдэнтам. 23 лістапада 2003 г. падаў у адстаўку з пасады прэзыдэнта над націскам грамадзкіх хваляваньняў[4] ад падмены вынікаў парлямэнцкіх выбараў 2 лістапада[5].