Эжэн Ёнэско | |
Eugène Ionesco | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Eugen Ionescu |
Нарадзіўся | 26 лістапада 1909 Слаціне |
Памёр | 28 сакавіка 1994 Парыж |
Пахаваны | |
Сужэнец | Rodica Ionesco[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, празаік |
Гады творчасьці | 1932[1] — 1994[1] |
Кірунак | тэатар абсурду, дадаізм |
Жанр | п’еса, раман, аповед, навэла, эсэ |
Мова | француская |
Дэбют | «Лысая сьпявачка» (1950) |
Значныя творы | «Насарогі» |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Афіцыйны сайт |
Эжэн Ёнэско (па-француску: Eugène Ionesco; 26 лістапада 1909, Слаціне, Румынія — 28 сакавіка 1994, Парыж, Францыя) — францускі драматург, адзін зь вядучых прадстаўнікоў нелягічнай, трагікамічнай драмы, якая атрымала назву «тэатар абсурду».
Нарадзіўся Ёнэско 26 лістапада 1909 году ў Слаціне, Румынія. Бацькі немаўляткам перавезьлі яго ў Парыж, і першай яго мовай стала француская. Да адзінаццацігадовага ўзросту маленькі Эжэн жыў у францускай вёсцы Ля Шапэль-Антэнэз. Сельскае жыцьцё было шчасьлівым часам для яго, менавіта ўспаміны дзяцінства ўвасобіліся ў творчасьці сталага Ёнэско.
У 1920 годзе Эжэн пераехаў у Парыж, але пражыў там ня больш за два гады. Ва ўзросьце трынаццаці гадоў Ёнэско вяртаецца ў Румынію й да дваццаці шасьці гадоў падзеі яго жыцьця працякалі ў Бухарэсце. Уплыў францускай і румынскай культуры на сьветапогляд будучага пісьменьніка й драматурга было супярэчлівым, дваістым.
Паступіўшы ў Бухарэсцкі ўнівэрсытэт, Эжэн вывучаў француская мову й літаратуру. Для сябе ў гэтым ён бачыў адмысловую карысьць. На працягу некалькі гадоў пасьля пераезду ў Румынію француская мова стала забывацца. Разумець яго правільна й размаўляць на ёй Ёнэско мог, а вось здольнасьць да пісьмовай творчасьці паступова страцілася. Гэта акалічнасьць падпіхнула яго да стараннага паўтору й замацаваньню ведаў. З 1929 году Эжэн сам заняўся выкладаньнем францускае. У гэты пэрыяд пачало зараджацца яго літаратурнае майстэрства.
Ва ўзросьце дваццаці гадоў Ёнэско вяртаецца ў Парыж, у гэты раз з намерам пражыць там доўга. У 1938 годзе ён абараніў філязофскую доктарскую дысэртацыю ў Сарбоне, распавёўшы ў ёй «Пра матывы страху й сьмерці ў францускай паэзіі пасьля Бадлера».
Яшчэ ў часы вучобы ва ўнівэрсытэце Бухарэсту Эжэн сутыкнуўся з праявай нацыяналістычных і прафашысцкіх настрояў, якія панавалі ў моладзевым грамадзтве. Сваёй творчасьцю Ёнэско імкнецца паказаць непрыманьне гэтай «моднай» тэндэнцыі. Малады пісьменьнік ненавідзеў любую праяву таталітарызму й ідэалягічны ціск на людзей. Гэту ідэю ён увасобіў у п’есе «Насарогі», якая затым стала адной з самых папулярных у яго творчасьці.
У 1970 годзе Эжэн Ёнэско стаў чальцом францускай Акадэміі Навук. На рахунку Эжэна ўжо было тады мноства п’ес, а таксама аповедаў, эсэ й біяграфічных успамінаў: «Фатаграфія палкоўніка» (1962), «Драбкі з дзёньніка» (1967), «Мінулае сапраўднае, сапраўднае мінулае» (1968) і шматлікія іншыя. У 1974 году Ёнэско стварыў знакаміты раман «Пустэльнік».
Памёр Ёнэско ў Парыжы 28 сакавіка 1994 году пасьля цяжкай і пакутлівай хваробы.
Сытуацыі, характары й дыялёгі яго п’ес вынікаюць хутчэй выявамі й асацыяцыямі сну, чым паўсядзённай рэальнасьці. Мова ж з дапамогай пацешных парадоксаў, клішэ, прымавак і іншых славесных гульняў вызваляецца ад звыклых значэньняў і асацыяцый. Сюррэалізм п’ес Ёнэско вядзе сваё паходжаньне ад цыркавога блазнаваньня, фільмаў Ч.Чапліна, Б.Кітана, братоў Маркс, антычнага й сярэднявечнага фарсу. Тыповы прыём — нагрувашчваньне прадметаў, якія пагражаюць паглынуць актораў; рэчы знаходзяць жыцьцё, а людзі ператвараюцца ў неадушаўлёныя прадметы.
У «трагедыі мовы» «Лысая сьпявачка» (La cantatrice chauve, 1950), першай п’есе Ёнэско, малюецца сьвет, які сышоў з розуму, «крах рэальнасьці». Ёнэско напісаў таксама раман «Пустэльнік» (La solitaire, 1974) і некалькі сэрый дзіцячых кніг.
|