Э́йман дэ Ва́лера (па-ірляндзку: Éamon de Valera, [ˈeɪmən_dɛvəˈlɛrə]; 14 кастрычніка 1882, Мангэтан, Нью-Ёрк, ЗША — 29 жніўня 1975, Дублін, Ірляндыя) — ірляндзкі палітык, прэзыдэнт і прэм’ер-міністар Ірляндыі. Аўтар ірляндзкай канстытуцыі, адзін зь лідэраў барацьбы за незалежнасьць Ірляндыі падчас вайны за незалежнасьць 1919—1921 і грамадзянскае вайны 1922—1923.
У 1917 узначаліў партыю Шын Фэйн і патрыятычную вайсковую арганізацыю «Ірляндзкія валянтэры». У 1919—1922 — прэзыдэнт і кіраўнік урада, дамагаўся нацыянальнай незалежнасьці Ірляндыі. У пэрыяд Грамадзянскай вайны 1922—1923 узначальваў войскі рэспубліканцаў супраць прыхільнікаў англа-ірляндзкага дагавору 1921, па якім Паўночная Ірляндыя засталася пад уладай англічан, а астатняя частка краіны абвяшчалася брытанскім дамініёнам. У 1927 годзе, выйшаўшы з Шын Фэйн, увайшоў у парлямэнт дамініёна ў якасьці кандыдата створанай ім у 1926 партыі «Фіяна Файл». У 1932—1948 кіраўнік ірляндзкага ўраду і міністар замежных справаў. Праводзіў курс, накіраваны на заахвочваньне разьвіцьця нацыянальнай эканомікі і паслабленьне яе залежнасьці ад брытанскіх манаполіяў і разам з тым на ўціск дэмакратычных свабодаў ўнутры краіны. У гады 2-й сусьветнай вайны 1939—1945 урад дэ Валеры абвясьціў нэўтралітэт. У 1951—1954 і ў 1957—1959 Дэ Валера прэм’ер-міністар Ірляндзкай рэспублікі; палітыка ягонага ўраду была накіравана на актыўнае прыцягненьне ў эканоміку краіны замежнага капіталу і ў той жа час на недалучэньне да ваенна-палітычных блёкаў. З 1959 — прэзыдэнт Ірляндзкай рэспублікі.
Эйман дэ Валера — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
---|
| Лідары | |
---|
| Кандыдаты ў прэзыдэнты (тлустым шрыфтам — абраныя) | |
---|
|
- ^ а б Lundy D. R. The Peerage (анг.)